30.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя  У судзе Бярозаўскага раёну 23 лістапада асудзілі Уладзіміра Салдатава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Людміла Рудзіна прызначыла мужчыне два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хімія”).

30.11.2022 Тэгі: палітвязьні, умовы ўтрыманьня, рэпрэсіі З 2020 года адміністрацыя брэсцкага СІЗА-7 рознымі спосабамі пагаршае ўмовы ўтрымання для палітычных зняволеных. Вязняў фактычна пазбалі права на атрыманне пасылак, якія дазволены Правіламі ўнутраннага распарадку следчых ізялятараў. Адміністрацыя наўпрост залічвае вагу пасылак у агульную вагу перадач, устаноўлены ліміт якіх — 30 кілаграмаў. З гэтай праблемай сутыкаюцца і некаторыя палітвязні баранавіцкага СІЗА. Праваабаронцы "Вясны" тлумачаць, чаму такое абмежаванне лічыцца незаконным, а таксама нагадваюць, якімі яшчэ спосабамі можна падтрымліваць вязняў.

30.11.2022 Тэгі: адміністратыўны перасьлед, перасьлед, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

30.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні, дыфамацыя У судзе Пухавіцкага раёна 2 лістапада вынеслі другі прысуд у адносінах да палітзняволенага лекара-неўролага Аляксандра Цялегі.Напачатку года яго ўжо асудзілі ў Гродне да чатырох гадоў пазбаўлення волі за 32 каментары ў адносінах да суддзяў, чыноўнікаў, сілавікоў. Палітвязня ўжо накіравалі адбываць тэрмін у бабруйскую калонію № 2, але супраць яго зноў узбудзілі крымінальную справу за каментары — у адносінах да вайскоўцаў, які застрэліў у жніўні 2020 года берасцейца Геннадзя Шутава. Цяпер лекара судзілі ў Мар'інай Горцы — менавіта там размяшчаецца вайсковая частка № 89417 сіл спецыяльных аперацый, у якой служылі гэтыя вайскоўцы. Яны, як і па справе супраць палітвязня Аляксандра Кардзюкова і загінулага Генадзя Шутава, праходзілі на гэтым працэсе пацярпелымі.

30.11.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, дыфамацыя Cуд Бярозаўскага раёна. Фота: bereza.by Суд Бярозаўскага раёна 9 лістапада вынес прысуд жыхару Жабінкі Аляксею Міхнюку, абвінаваціўшы яго ў  абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

29.11.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Павел Сапелка, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч 28 лістапада стала вядома, што Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць палітзняволеных старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, якія ўтрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года. Па гэтай жа справе будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці і Зміцера Салаўёва, які вымушаны быў пакінуць Беларусь. Іх абвінавачваюць у кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка каментуе крымінальную справу супраць калегаў.

29.11.2022 Тэгі: перасьлед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

29.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Гомельскім абласным судзе 22 лістапада асудзілі палітзняволенага Сяргея Есьмановіча паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў яму 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

29.11.2022 Тэгі: перасьлед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

29.11.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі