- Катэгорыя: Вясна
15.12.2022 Тэгі: палітвязьні, салідарнасць Зусім хутка наступіць святочная пара, а гэта значыць, што надыйшоў час рыхтавацца да віншаванняў зняволеных. Такія часы асабліва цяжкія ў няволі, таму вельмі важна зрабіць усё магчымае, каб нашыя падтрымка, цеплыня і салідарнасць прабіліся праз краты.
- Катэгорыя: Вясна
15.12.2022 Тэгі: палітвязьні, правы зняволеных, салідарнасць На дадзены момант у Беларусі за кратамі знаходзіцца больш за 1400 палітвязняў. Большасці з іх блакуюць ліставанне. Пасылкі ў такой сітуацыі з’яўляюцца надзейным спосаб падтрымкі зняволеных.
- Катэгорыя: Вясна
15.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, дыфамацыя У Мінскім гарадскім судзе 15 снежня працягваецца разгляд крымінальнай справы грамадзяніна Латвіі Дмітрыйса Міхайлоўса, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.
- Катэгорыя: Вясна
14.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні, сілавыя структуры, рэпрэсіі, дыфамацыя "Вясне" стаў вядомы прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Навагрудчыны Віктара Пільжыса. 13 кастрычніка 2022 года яго асудзілі за рэпост паведамлення пра двух сілавікоў з Ваўкавыска на два гады калоніі. Справу Пільжыса разглядаў суд Карэліцкага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
14.12.2022 Тэгі: адміністратыўны перасьлед, перасьлед, рэпрэсіі, затрыманьні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-14 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
14.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед Судовая калегія Гродзенскага абласнога суда 6 снежня разгледзела апеляцыйную скаргу пенсіянеркі Гелены Ярмусік, асуджанай за паклёп на службовую асобу паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
14.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя У судзе Маларыцкага раёна 29 лістапада вынесены прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Струнцу, абвінавачанага паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса ў абразе прадстаўніка ўлады – супрацоўніка міліцыі.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, дыфамацыя Суд Баранавічскага раёна і горада Баранавічы пад старшынством суддзі Іны Паўлоўскай разгледзеў 7 снежня крымінальную справу 50 – гадовага Віталя Корсака. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч. арт. 368) і знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370).
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2022 Тэгі: праваабаронцы, аналітыка, катаваньні, рэпрэсіі Працоўная група Платформы "Грамадзянская Салідарнасць" па барацьбе з катаваннямі прадставіла свой трэці Індэкс катаванняў. Індэкс катаванняў 2021 года вымяраўся ў сямі краінах рэгіёну АБСЕ: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія і Украіна.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Мінскім абласным судзе 12 снежня агучылі прысуд чатыром палітзняволеным жыхарам Салігоршчыны. Суддзя Алена Міснік прызначыла мужу па "пратэсным артыкулам" і жонцы Алегу і Таццяне Бірулям — па шэсць гадоў калоніі, трэнеру Алегу Гаўрылаву — 10 гадоў калоніі, Сяргею Пасюку — пяць гадоў і шэсць месяцаў калоніі. Іх затрымалі за распаўсюд "пратэсных" газет яшчэ 13 снежня 2021 года, але падчас следства спіс артыкулаў Крымінальнага кодэкса, па якіх іх абвінавачваюць, вырас да пяці. Ужо на судзе справу накіроўвалі на дадатковае следства, падчас якога палітвязняў унеслі ў "Спіс тэрарыстаў".