12.12.2022 Тэгі: акцыі, палітвязьні, міжнародная салідарнасьць праваабаронцаў, справа Вясны У розных гарадах 10-11 снежня адбыліся сустрэчы з нагоды ўзнагароджання старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэміяй міра. Урачыстая цырымонія супала з Днём правоў чалавека. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генасамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

12.12.2022 Тэгі: праваабаронцы, Amnesty International Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org Сярод тых, хто 10 снежня, у  Міжнародны дзень абароны правоў чалавека, прымаў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру – правабаронца і зямлячка Алеся Бяляцкага Алена Маслюкова. Яна вучылася разам з Алесем у Гомельскім універсітэце, але толькі на курс ніжэй. Мы паразмаўлялі з Аленай пра дарогу Алеся да Нобеля:

12.12.2022 Тэгі: перасьлед, рэпрэсіі, затрыманьні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11-12 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

12.12.2022 Тэгі: суды, палітвязьні У Мінскім гарадскім судзе 12 снежня распачаўся першы завочны суд у рамках "спецыяльнай вытворчасці". Гэта справа "Чорнай кнігі Беларусі", па якой праходзяць пяць чалавек, якія знаходзяцца за мяжой, — Яніна Сазановіч, Дзмітрый Навоша, Данііл Багдановіч, Валер Занямонскі і Вольга Высоцкая. Іх абвінавачваюць за адміністраванне Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі" па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 (незаконных дзеяннях у дачыненні да персанальных дадзеных). КДБ унёс фігурантаў у "тэрарыстычны спіс". Справу разглядае суддзя Наталля Бугук, якой адна з абвінавачаных заявіла адвод.

10.12.2022 Тэгі: акцыі, грамадства, палітвязьні, рэпартаж Асобы: Алесь Бяляцкі 10 снежня ў Варшаве на пляцоўцы Моладзевага хаба адбылася сустрэча з нагоды ўзнагароджання Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў зняволенні, Нобелеўскай прэміяй міру, якую атрымала яго жонка, Наталля Пінчук.

10.12.2022 Сумесны прагляд анлайн-трансляцыі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру прайшоў у Вільні — у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці (Беларускім доме). А пасля прагляду прысутныя падзяліліся сваімі ўспамінамі ад знаёмства з Алесем Бяляцкім і бачаннем яго дзейнасці. "Вясна" прыводзіць іх словы.

10.12.2022 Тэгі: палітвязьні, праваабаронцы, крымінальная справа Алеся Бяляцкага, гісторыі вязняў Асобы: Алесь Бяляцкі У Осла 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. У гэтым годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі, украінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” і расійскі “Мемарыял”. Праваабаронца Алесь Бяляцкі не змог асабіста атрымаць узнагароду — ён ужо 17 месяцаў утрымліваецца за кратамі ў межах крымінальнай справы. Таму прэмію замест Бяляцкага атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук.

09.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні, дыфамацыя У судзе Ленініскага раёна Гродна 8 снежня асудзілі палітзняволенага Кірыла Жалудка паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Руслан Гурын прызначыў палітвязню адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

09.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед У судзе горада Жодзіна 9 снежня судзілі Дзмітрыя Варановчіа, якога прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі і (ч. 1 арт. 368 КК) і двух міліцыянтаў (арт. 369 КК). Суддзя Ганна Мукавозчык прызначыла мужчыну два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў.

09.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Мінскім гарадскім судзе да двух гадоў калоніі па "справе Зельцэра" асудзілі 43-гадовага палітвязня Дзяніса Ядзевіча. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Такі прысуд вынесла суддзя Анжэла Касцюкевіч яшчэ 4 лістапада, але пра вынік суда стала вядома толькі цяпер.