08.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Пінскага раёна і Пінска 26 траўня асудзіў паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) мясцовага жыхара Уладзіміра Хмуру. Суддзя Яўгенія Мельнік прызначыла яму два гады "хіміі". Прычынай стаў каментар у закрытай групе "УКантакце" пад выявай Лукашэнкі ў навагоднюю ноч.

07.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Уладзіслаў Пудзяк. У Гомельскім абласным судзе 7 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы начальніка аднаго з цэхаў вытворчага аб'яднання "Гомсельмаш" Уладзіслава Пудзяка, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса.

07.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Мікалай Васілевіч. У Мінскім гарадскім судзе 6 чэрвеня быў вынесены прысуд палітзняволенаму жыхару сталіцы Мікалаю Васілевічу. Яго абвінавацілі па некалькі пратэсных артыкулах: фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2) і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-1).

07.06.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" сёмага чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

07.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабаронцы "Вясны" ў траўні фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян паводле палітычных матываў. Па наяўным дадзеным, агульная колькасць людзей, якія маглі быць рэпрэсаваны за мінулы месяц, складае прыблізна 141 чалавек. Праваабаронцам вядома пра не менш за 51 асуджанага у крымінальным парадку грамадзяніна, з якіх 34 складаюць мужчыны, 17 — жанчыны.

06.06.2023 На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1511 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у траўні на волю выйшлі мінімум 37 палітвязняволеных, 27 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, сем чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА, яшчэ трое палітвязняў выйшлі з ПУАТ па амністыі. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

06.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі Стала вядома, што восьмага лютага 2023 году ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі інжынера Андрэя Навасельчана.

06.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Магілёва. Фота: sputnik.by Суд Ленінскага раёна Магілёва 26 траўня вынес прысуд жыхару абласнога цэнтра Алегу Ягоранкаву, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

06.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Мінскі гарадскі суд ужо чатыры месяцы разглядае гучную крымінальную справу, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і за "падрыхтоўку тэрактаў у Беларусі". Па справе праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай. Сярод іх — сям'я Вайцяховічаў з чатырох чалавек, Вольга Петух, Сяргей Лісоўскі. Таксама завочна судзяць экс-рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева і двух былых сілавікоў. Справу паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса разглядае Сяргей Хрыпач. 6 чэрвеня дзяржаўнае абвінавачванне, якое прадстаўляе ў тым ліку Максім Чупрыс, запрасіў фігурантам справы ад 2 да 25 гадоў калоніі. Тэкст абвінавачвання займае 136 старонак.