- Катэгорыя: Вясна
31.05.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30-31 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
31.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Жлобінскага раёна 11 траўня вынес прысуд ваеннаслужачаму Узброеных сіл Беларусі Аляксандру Строкаву за ўдзел у пратэсных акцыях у 2020 годзе, калі яшчэ ён не быў прызваны ў войска. Абвінавацілі яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2023 Тэгі: палітвязні, катаванні, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у лістападзе 2021 года ў магілёўскай турме ў 47-гадовага палітвязня Дзмітрыя Сончыка здарыўся інфаркт, а пасля — інсульт. Каля месяца ён прабыў у гарадской бальніцы, прышпілены кайданкамі да ложка, пад назіраннямі канваіраў і відэакамеры, а потым яго вярнулі ў турму, дзе догляд за ім ажыццяўлялі сукамернікі. Мінскі гарадскі суд пакінуў апеляцыйную скаргу без задавальнення, нягледзячы на набытую інваліднасць падчас зняволення, і Дзмітрыя адправілі ў калонію. Былы сукамернік палітвязня з магілёўскай турмы і зняволены з калоніі, дзе адбывае тэрмін Дзмітрый, распавялі "Вясне" яго гісторыю.
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 30 траўня вынесены прысуджурналісту-фрылансеру і краязнаўцу Яўгену Меркісу. Палітвязня абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, правы мігрантаў, карткі, вайна ва Украіне Яшчэ з 2020 года ўлады актыўна выкарыстоўвалі высылку грамадзян іншых краінаў у якасці пакарання за ўдзел у мірных акцыях пратэсту або "экстрэмізм". Падставай для высылкі можа стаць адміністрацыйны пераслед за "несанкцыянаваны пікет", "дробнае хуліганства" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Часта людзей наўпрост з "сутак" вывозяць на мяжу або суправаджаюць да цягніка ці самалёт. Нядаўна на праўладных тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя, што нібыта будзе раглядацца пытанне "аб дэпартацыі ўкраінкі за падпіску на экстрэмісцкія каналы і ўдзел у мітынгах". Разбіраемся з праваабаронцам "Вясны" Паўлам Сапелкам, ці законная высылка за "пратэсную" і "экстрэмісцкую" дзейнасць, як праходзіць гэта працэдура на практыцы і як цяпер ажыццяўляецца высылка ўкраінцаў, калі ва Украіне ідзе паўнамаштабная вайна.
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд бармену бара «Кватэрнік» Глебу Вятошкіну. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч.1 арт. 130 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Партызанскага раёна Мінска першага сакавіка асудзілі Аляксея Сахара паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Аляксею два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Суд Круглянскага раёна 30 траўня асудзіў адразу трох чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Дзмітрый Сасноўскі асудзіў усіх да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Палітзняволенай Аліне Горавай ён прызначыў адзін год "хатняй хіміі", Уладзіславу Лагуценку і Аляксею Цыганаву — 2,5 і 2 гады "хатняй хіміі" адпаведна. Пра гэта паведамляе "Медыязона". Аліну Гораву, у якой у турме абвастрыліся праблемы са здароўем, вызвалілі ў зале суда пасля двух месяцаў зняволення.
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Партызанскага раёну Мінска шостага сакавіка асудзілі Аляксандра Саланінку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Аляксандру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2023 Тэгі: ААН, праваабаронцы, свабода мірных сходаў Асобы: Наталля Сацункевіч У Вене прайшла рэгіянальная сустрэча-кансультацыя са Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцый. У якасці запрошаных — і прадстаўніца "Вясны" Наталля Сацункевіч.