- Катэгорыя: Вясна
19.06.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-18 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
13.06.2023 Тэгі: суды, палітвязні, праваабаронцы У Мінскім гарадскім судзе сёння, 13 чэрвеня, распачынаецца суд на праваабаронцай Настай Лойкай. Яе абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Падставай для крымінальнай справы стаў даклад "Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі" (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Праваабаронцы пагражае да 12 гадоў калоніі. Справу разглядае суддзя Алена Шылько, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Вольга Дзіндзелевіч. Амаль напачатку судовага пасяджэння працэс зрабілі закрытым, таму падрабязнасці крымінальнай справы і пазіцыя Насты невядомыя.
- Катэгорыя: Вясна
16.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе да пяці з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволеную былую супрацоўніцу службы "Адно акно" Кастрычніцкага раёна Мінска Святлану Бычкоўскую. Яе асудзілі паводле чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса па так званай "справе Чорнай кнігі Беларусі". За "зліў дадзеных сілавікоў" Святлану абвінавацілі ў "перавышэнні службовых паўнамоцтваў" і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці". Суддзя Дзіна Кучук вынесла такі прысуд яшчэ 25 траўня, але праваабаронцам пра вынік суда стала вядома толькі цяпер.
- Катэгорыя: Вясна
15.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 6 чэрвеня пачалі судзіць пяцярых беларусаў: Ігара Цяпцеева, Юрыя Несцярэнку, Віктара Грынько, Уладзіміра Савельева, Ігара Цікача. Іх справу разглядае суддзя Вера Галаўкова. Вядома, што па справе быў таксама затрыманы і Валерый Балабешка, але ў раскладзе суда яго няма, а сам ён не знаходзіцца пад вартай. Паводле следства, мужчыны ў пачатку кастрычніка ў Мінску вывесілі сшытыя разам нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны на апоры лініі электраперадач. Цяпер у залежнасці ад ролі кожнага ім прад'явілі абвінавачанні па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. "Вясна" распавядае, што інкрымінуюць фігурантам справы.
- Катэгорыя: Вясна
16.06.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15-16 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
16.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 28 красавіка да 18 гадоў калоніі завочна асудзілі былога афіцэра ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава. Суддзя Алена Ананіч такасама прызначыла яму штраф у памеры 1300 базавых велічыняў (48 100 рублёў). Станіслава абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў). Разгляд справы цягнуўся тры тыдні ў закрытым рэжыме.
- Катэгорыя: Вясна
16.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм У Гомельскім абласным судзе 14 чэрвеня вынесены прысуд былой менэджарцы кампаніі па распрацоўцы праграмнага забяспячэння Анастасіі Петрачэнка. Яе абвінавацілі ў “фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці” паводле ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.
- Катэгорыя: Вясна
16.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд разгледзеў крымінальную справу жыхара Светлагорска Уладзіміра Адзінца, абвінавачанага ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
09.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродзенскім абласным судзе 9 чэрвеня абвінавачанне запрасіла для былога актывіста першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза на ААТ "Гродна Азот" Максіма Сеніка пазбаўленне волі. Былога электраманцёра аднаго з цэхаў прадпрыемства абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), садзенічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 і ч.1 арт. 361-2).