27.07.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў панядзелак, 27 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
ГУБАЗіК затрымаў мужчыну, які нібыта пакінуў 2000 каментароў у "экстрэмісцкіх" чатах
На "пакаяльным" відэа затрыманы кажа, што пакідаў каментары, якія «ганьбілі дзейную ўладу і яе прадстаўнікоў». Сілавікі сцвярджаюць, што мужчына «адпачне пару гадоў без інтэрнэту».
У Гомелі затрыманы анастэзіёлаг-рэаніматолаг Сяргей Крыж
За што менавіта ён затрыманы — невядома, але, паводле непацверджанай інфармацыі "Белых халатаў", 25 ліпеня яму прызначылі 15 сутак арышту.
Крыніца: Новыя факты пераследу 27 ліпеня