21.06.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

21.06.2023 Тэгі: заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

21.06.2023 Тэгі: культура, катаванні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў 27-гадовы музыка Вячаслаў Аркатаў працаваў гукааператарам у Доме культуры Ленінскага раёна горада Бабруйска, але зімой гэтага года там здарыўся інцыдэнт, падчас якога кіроўца зламаў хлопцу руку. Пасля таго, як бабруйчанін не дамогся справядлівасці ў вырашэнні канфлікту, ён вырашыў звольніцца. Але ў дзень звальнення за Вячаславам прама ў ДК прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа — хлопец лічыць, што яго здаў дырэктар, каб замяць гэты інцыдэнт. Супраць бабруйчаніна распачалі крымінальную справу за рэгістрацыю ў чат-боце "Перамога". Вячаслаў, апынуўшыся ў бяспецы, распавёў "Вясне" пра данос і працу ў ДК, збіццё губазікаўцамі, "суткі" ў Бабруйскім ізалятары і сукамерніка-"утку" ў Магілёўскім ІЧУ, праблемы з псіхічным здароўем пасля затрыманняў і сны ў эміграцыі.

21.06.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, дыскрымінацыя, рэпрэсіі, салідарнасць Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 20 чэрвеня 2023 года прыняла рэзалюцыю аб "рашэнні канкрэтных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні". Яна складаецца з 42 пунктаў, якія тычацца пытанняў падтрымкі беларусаў і іх родных, аказання дапамогі беларускім недзяржаўным арганізацыям у выгнанні, выдачы пашпартоў і віз, магчымасці разблакаваць беларускім журналістам банкаўскія рахункі ва Украіне, а таксама захавання і развіцця беларускай культуры і мовы ў дыяспарах.

21.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Фігуранты справы падчас абвяўчэння прысуду 21 чэрвеня 2023 года У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня абвесцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. 18 фігурантаў справы агулам абвінавацілі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Сяргей Хрыпач прызначыў ім тэрміны ад двух да 25 гадоў калоніі. Мужчыны заслухоўвалі прысуд у закутых кайданкамі за спіной рукамі, а жанчыны — перад сабой.

20.06.2023 Тэгі: правы чалавека, катаванні Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі сумесна з "Прававой ініцыятывай", Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, ініцыятывай dissidentby, "Свабодным тэатрам", Музеем вольнай Беларусі, НАУ і іншымі ініцыятывамі запрашаюць прыняць удзел у мерапрыемствах тыдня супраць катаванняў-2023 з 19 па 26 чэрвеня.

16.06.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15-16 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

20.06.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

20.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Пінскага раёна і горада Пінска першага чэрвеня асудзілі Ягора Дашэвіча паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Лубнік прызнчыла Ягору два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хіміі”).

20.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бярозаўскага раёна першага чэрвеня асудзілі Вадзіма Говіна паводле ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі, злучаная з абвінавачваннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Мінчанка прызначыла Вадзіму адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.