15.06.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, гісторыі вязняў Аляксандра (імя зменена) затрымалі ў снежні 2022 года разам з супрацоўнікамі офіса, дзе ён працаваў. Спачатку хлопца арыштавалі за распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Саша даслаў маці ў прыватным паведамленні навіну з незалежнага медыя. Пасля ў яго знайшлі фота з пратэстаў і ў выніку асудзілі на паўтара года “хатняй хіміі”. Пасля прысуду хлопец з’ехаў з Беларусі.

15.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 6 чэрвеня пачалі судзіць пяцярых беларусаў: Ігара Цяпцеева, Юрыя Несцярэнку, Віктара Грынько, Уладзіміра Савельева, Ігара Цікача. Іх справу разглядае суддзя Вера Галаўкова. Вядома, што па справе быў таксама затрыманы і Валерый Балабешка, але ў раскладзе суда яго няма, а сам ён не знаходзіцца пад вартай. Паводле следства, мужчыны ў пачатку кастрычніка ў Мінску вывесілі сшытыя разам нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны на апоры лініі электраперадач. Цяпер у залежнасці ад ролі кожнага ім прад'явілі абвінавачанні па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. "Вясна" распавядае, што інкрымінуюць фігурантам справы. 

15.06.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі У суботу, 10 чэрвеня, у аграсядзібе "Стулы" Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці спектакль беларускага народнага тэатра лялек "Батлейка" сарвалі супрацоўнікі брэсцкага АМАПа. У выніку праверкі тэлефонаў і апытанняў было затрымана шэсць з амаль 30 гледачоў. Праваабаронцам "Вясны" сталі вядомыя падрабязнасці і абставіны рэйду сілавікоў на аграсядзібу "Стулы". 

15.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 15 чэрвеня распачаўся суд над палітзняволеным Андрэем Фаміным. Яго абвінавачваюць паводле трох Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). Пасля затрымання Андрэя паведамлялася, што ён нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыду "Веснікі", якую праз паўтара месяца пасля затрымання мужчыны прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Таксама Андрэя абвінавачваюць ва ўдзеле ў Маршы 30 жніўня 2020 года. Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч. 

14.06.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

13.06.2023 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека, даклады, псіхалагічная дапамога Сёння адбылася анлайн-прэзентацыя дакладу "Грамадзянская супольнасць у выгнанні 2020-2022: псіхалагічная траўма беларускіх актывістаў-рэлакантаў і праца з яе вылячэннем". Гэты дакумент — вынік сумеснай працы Нямецкай асацыяцыі псіхасацыяльных цэнтраў для бежанцаў і ахвяр катаванняў (BAfF E.V.) і Цэнтра аналізу і прадухілення канфліктаў (CAPC).

13.06.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, палітвязні Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У траўні праваабаронцам "Вясны" стала вядома мінімум пра 395 выпадкаў затрыманняў — гэта прыкладна па 12 чалавек кожны дзень. Суддзямі было прызначана не менш за 82 адміністрацыйныя арышты і 48 штрафаў. "Вясна назірае" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў траўні.

13.06.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

13.06.2023 Тэгі: суды, палітвязні, праваабаронцы У Мінскім гарадскім судзе сёння, 13 чэрвеня, распачынаецца суд на праваабаронцай Настай Лойкай. Яе абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Падставай для крымінальнай справы стаў даклад аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год: у ім даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Праваабаронцы пагражае да 12 гадоў калоніі. Справу разглядае суддзя Алена Шылько.

13.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Максім Сенік. У Гродзенскім абласным судзе 12 чэрвеня вынесены прысудактывісту прафсаюзнай арганізацыі БНП на ААТ "Гродна Азот" Максіму Сеніку. Палітвязня абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), садзенічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4  і ч.1 арт. 361-2).