20.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Пінскага раёна і горада Пінска першага чэрвеня асудзілі Ягора Дашэвіча паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Лубнік прызнчыла Ягору два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хіміі”).

20.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бярозаўскага раёна першага чэрвеня асудзілі Вадзіма Говіна паводле ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі, злучаная з абвінавачваннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Мінчанка прызначыла Вадзіму адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

20.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы У Мінскім гарадскім судзе 20 чэрвеня вынеслі прысуд па справе палітзняволенай праваабаронцы Насты Лойкі. Ёй прызначылі сем гадоў калоніі паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) за падрыхтоўку даклада "Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі" (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя. Прысуд вынсела Алена Шылько, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Вольга Дзіндзелевіч.

20.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Юрый Царэвіч. У судзе Лідскага раёна першага чэрвеня вынесены прысуд 53-гадоваму Юрыю Царэвічу, абвінавачанаму ў паклёпе ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

20.06.2023 Тэгі: акцыі, палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні 26-га чэрвеня ў Міжнародны дзень супраць катаванняў Праваабарончы цэнтр "Вясна" зладзіць чытанне гісторый тых, хто прайшоў праз катаванні ў Беларусі. Таксама падчас мерапрыемства можна будзе падпісаць з "Майстэрняй паштовак салідарнасці" лісты палітвязням, якія пацярпелі ад катаванняў і пакутуюць на дрэннае здароўе (і не толькі).

20.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Андрэй Цалюк. Скрыншот з відэа. У Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 20 чэрвеня пачнуць судзіць жыхара Брэста Андрэя Цалюка, якога абвінавачваюць па васьмі крымінальных артыкулах.

19.06.2023 Тэгі: правы чалавека, катаванні У прэс-службе Генеральнай пракуратуры 19 чэрвеня паведамілі, што Савет Міністраў зацвердзіў план мерапрыемстваў па абароне дзяцей ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі. У дадатак да пазбаўлення волі педафілаў плануюць прымусова лячыць. Міністэрства аховы здароўя распрацавала пратакол лячэння асоб з сэксуальнымі адхіленнямі — прымусовую хімічную кастрацыю. Спыталі ў юрыста "Вясны", ці парушае хімічная кастрацыя правы чалавека.

19.06.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

19.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 19 чэрвеня паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі адразу трох чалавек. Жыхароў Бабруйска абвінавацілі па "народным" артыкуле за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Палітзняволеную актывістку Галіну Смірнову асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі", Аляксандра Леаненку — да аднаго года і шасці месяцаў "хатняй хіміі", а палітзняволенага Андрэя Сініцу — да трох гадоў "хіміі". Дзяржаўная абвінаваўца запрашвала ў суддзі Вольгі Сераковай для апошняга тры гады калоніі. 

19.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі