- Катэгорыя: Вясна
06.06.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць Дэпутаты парламета Даніі і члены Сената Францыі далучыліся да кампані салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай "Libereco — Партнёрства за правы чалавека", і сталі сімвалічнымі хроснымі для 31 беларускага палітвязня.
- Катэгорыя: Вясна
06.06.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
06.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Стала вядома, што Аксану Лакозу асудзілі на 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Аксану прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
06.06.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, правы людзей з інваліднасцю, гісторыі вязняў 39-гадовы Сяргей Бяляеў з Бабруйску мае хваробу Паркінсона. Таксама ў мужчыны ўсталяваны нейрастымулятар, ён мае другую групу інваліднасці. Аднак цягам 2021 году яго тройчы затрымлівалі на суткі: у агульнай колькасці ён правёў у ІЧУ больш за месяц. Пяць разоў яго кватэру абшуквалі. Пасля чарговага затрымання Сяргей з’ехаў у Латвію.
- Катэгорыя: Вясна
06.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 10 красавіка распачаўся суд над палітзняволенай Янай Пінчук, якую ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Справу разглядалі два месяцы ў закрытым рэжыме. Дзяўчыну абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Суддзя Таццяна Фалькоўская 6 чэрвеня прызначыла палітзняволенай 12 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
05.06.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, рэпрэсіі У Варшаве ў Музеі вольнай Беларусі 5 чэрвеня адбылася прэзентацыя праекта "1525" — фотаздымкі палітзняволеных, размешчаныя за калючым дротам. Адкрыццё інсталяцыі адбылося яшчэ 2 чэрвеня і будзе дзейнічаць да 8 чэрвеня. На празентацыі прысутнічалі прадстаўнікі амбасад Літвы, Латвіі, Малдовы і Нідэрландаў, а таксама прымалі ўдзел былыя палітвязні, сваякі палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні, і прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Праект створаны былымі палітвязнямі, якія прайшлі праз зняволенне і былі вымушаны з'ехаць з краіны, а цяпер працягваюць казаць пра жахлівыя рэпрэсіі ў Беларусі. Сярод іх — Аляксандр Кабанаў, Алег Кулеша і Канстанцін Шульга."Вясна" публікуе фотарэпартаж з прэзентацыі.
- Катэгорыя: Вясна
05.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Брэсцкі абласны суд 2 чэрвеня завяршыў разгляд крымінальная справы супрацоўніка IT-кампаніі Паўла Петручэні. Яго абвінавацілі ў распальванні сацыяльный варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
05.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, дыфамацыя Вядома, што 25 траўня 2023 году ў судзе Слоніму і Слонімскага раёну 40-гадовага Аляксандра Лагуту асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі" — паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэсу (паклёп на Лукашэнку). Бок дзяржабвінавачання прасіла асудзіць яго да трох гадоў "хіміі".
- Катэгорыя: Вясна
05.06.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Адна з найбольш папулярных сёння бібліятэк у Беларусі, апрача Нацыянальнай, знаходзіцца ў Следчым ізалятары №1 у Мінску. І хаця выбар кніг там не зусім багаты, тым не меней, яны заўсёды карыстаюцца ў сядзельцаў Валадаркі вялікім попытам. Многія зняволеныя пішуць на волю ў лістах аб тым, што шмат чытаюць, паколькі кнігі даюць магчымасць не толькі неяк забывацца на час, але і падтрымліваць псіхалагічную раўнавагу. Кніга тут – гэта больш чым кніга.
- Катэгорыя: Вясна
02.06.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.