30.06.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, умовы ўтрымання, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

30.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Павел Падабед. Мінскі гарадскі суд 30 чэрвеня працягвае разгляд крымінальнай справы палітзняволенага журналіста Паўла Падабеда. Яму інкрымінуюць “стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім” паводле ч. 3 арт. 364-1 Крымінальнага кодэкса.

29.06.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць Эрні Барбараш — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсер. Сам ён паходзіць з габрэйскай сям'і і нарадзіўся ў Адэсе (Украіна). Кожны дзень у сваім твітары і іншых сацсетках ужо больш за 450 дзён Эрні Барбараш публікуе кароткую гісторыю аднаго з беларускіх палітвязняў і спосабы іх падтрымкі. Летась кінарэжысёр далучыўся да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі і зрабіў мазайку з карціны "Узяцце Бастыліі", выкарастаўшы фотаздымкі вязняў. Як Эрні Барбараш звязаны з Беларуссю, чаму пачаў казаць пра палітвязняў і дзе знаходзіць матывацыю для дзейнасці — чытайце ў інтэрв'ю "Вясне".

26.06.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-26 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

29.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 26 чэрвеня асудзілі Кірыла Клімава паводле арт. 361-2 (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Любоў Сімахіна прызначыла Кірылу чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

29.06.2023 Тэгі: палітвязні, рэпартаж Сёння, 29 чэрвеня, у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў 11-ы раз уручылі ўзнагароду "Выбітн_ай выпускні_цы". Трэці год запар узнагарода прызначаецца палітзняволеным. Сёлета ў намінацыі перамагла палітзняволеная Наста Лойка, асуджаная дзесяць дзён таму да сямі гадоў калоніі за праваабарончы даклад. Праз тое, што Наста ўтрымліваецца ў СІЗА, ганаровы сертыфікат прыняла ейная сяброўка і магістрантка ЕГУ Ксенія Малюкова. Яна выступіла з моцнай прамовай, у якой узгадала іншых палітзняволеных, якія атрымалі такую ўзнагароду ЕГУ ў папярэднія гады. У гонар Насты Лойкі ва ўніверсітэце будзе ўстаноўлена імянная таблічка.

29.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Мінскім абласным судзе 29 чэрвеня пачаўся суд па справе "Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта" (СБНЩ). Па ім праходзяць чатыры чалавекі, хвця сілавікі першапачаткова заяўлялі пра затрыманне адразу пяцярых удзельнікаў, а потым яшчэ аднаго. Але сёння на лаве падсудных — 17-гадовы Алег Дабрыднеў з Касцюковічаў, 19-гадовы Кірыл Балахонаў з Буда-Кашалёва, 19-гадовы Уладзіслаў Яфімавіч і 27-гадовы Аляксандр Рукойць са Смаргоні. Іх абвінавачваюць у стварэнні "экстрэмісцкага фармавання" — двух Telegram-каналаў і чатырох TikTok-акаўнта, а таксама ў "распальванні іншай сацыяльнай варожасці". Справу разглядае Алена Бачышча.

24.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Дом правасуддзя ў Мінску Суд Ленінскага раёна Мінска 8 чэрвеня вынес прысуд Таццяне Янкоўскай за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску ў жніўні і верасні 2020 года (x. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

29.06.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, экстрэмізм Уладзімір Казека. Фота: "Ганцавіцкі час" 60-гадовы юбілей вясковец з вёскі Людвінава Драгічынскага раёна сустрэў за кратамі, 20 дзён трымаў галадоўку. І за 43 дні пад арыштам страціў амаль усё, што прыносіла сродкі да існавання. А ў дадатак ён не зможа ў гэтым сезоне выплаціць доўг у 10 тысяч даляраў. Тры суды і арышт амаль на паўтара месяца за адміністрацыйнае правапарушэнне, у якім абвінавацілі 60-гадовага вяскоўца з Драгічынскага раёна – так скончылася паездка Уладзіміра Казека ў Польшчу за таннымі таварамі. Гэтую історыю распавядае "Ганцавіцкі час".

29.06.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28-29 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.