23.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм "Нячэсная журналістка" Ларыса Шчыракова. Фота: "Гомельская Вясна". Пракуратура Гомельскай вобласці накіравала ў Гомельскі абласны суд крымінальную справу ў дачыненні палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай.

22.06.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

22.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Добрушскага раёна 20 красавіка асудзілі Галымжана Бакірава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Святлана Лук’янава прызначыла Галымжану адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

22.06.2023 Тэгі: праваабаронцы, заявы Заява беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый

22.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Артур Хлус. У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 22 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе 24-гадовага медыка Артура Хлуса, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

22.06.2023 Тэгі: суды, заканадаўства Асобы: Павел Сапелка Нядаўна дэпутаты ў двух чытаннях прынялі законапраект аб "судах над памерлымі". Пасля прыняцця яго ў Савеце Рэспубліцы і подпісу Лукашэнкі яго нормы набудуць моц. Праектам зменаў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса карэктуецца артыкул 29. Дзякуючы гэтаму беларускія органы набудуць права распачынаць у дачыненні да памерлых крымінальныя справы па злачынствах, пералічаных у артыкуле 85 Крымінальнага кодэкса. Такіх складаў дзесяць. Праваабаронца і юрыст "Вясны" Павел Сапелка аналізуе перадумовы прыняцця законапраекта, разглядае нормы, што прымаюцца, у кантэксце правоў чалавека і разважае, навошта ўводзяцца новыя правілы і якія мэты заканадаўцы.

22.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Вераніка Сідарэнка. У судзе Савецкага раёна Мінска 3 траўня адбыўся суд над спецыялісткай па падбору персаналу адной са сталічных кампаній Веранікай Сідарэнка. Яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

22.06.2023 Тэгі: акцыі, палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні 26-га чэрвеня ў Міжнародны дзень супраць катаванняў Праваабарончы цэнтр "Вясна" зладзіць чытанне гісторый тых, хто прайшоў праз катаванні ў Беларусі. Таксама падчас мерапрыемства можна будзе падпісаць з "Майстэрняй паштовак салідарнасці" лісты палітвязням, якія пацярпелі ад катаванняў і пакутуюць на дрэннае здароўе (і не толькі).

21.06.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Станіслава Паўлінковіча ў кастрычніку 2020 года асудзілі на тры гады "хіміі" за абразу суддзі. Пасля яго затрымалі за ўдзел у тэлеграм-чаце для палітычных "хімікаў" "Валейбол па выходных", адправілі на суткі, а адтуль адбываць тэрмін у Наваполацкую калонію. У кастрычніку 2022 года ён выйшаў на волю і з’ехаў з Беларусі. Мужчына распавёў пра жудасныя ўмовы ў месцах няволі, пра кнігі ў калоніі і размовы з бібліятэкарам, пра немагчымасць знайсці працу па вызваленні і пра свой ад’езд за мяжу.

21.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Віталь Чарнавусаў. Сёння, 21 чэрвеня, праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала жыхара Ліды Віталя Чарнавусава палітычным зняволеным. Доўгі час праваабаронцы не валодалі інфармацыяй аб падрабязнасцях крымінальнай справы Віталя.