- Катэгорыя: Вясна
14.07.2023 Тэгі: палітвязні, справа Вясны, гісторыі вязняў Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч 14 ліпеня 2021 затрымалі старшыню ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста “Вясны” Уладзіміра Лабковіча. 3 сакавіка 2023 суддзя Марына Запаснік прызначыла вясноўцам па абсурдных абвінавачваннях ад сямі да дзесяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сёння два гады, як яны знаходзяцца ў няволі за сваю праваабарончую дзейнасць і імкненне да дэмакратыі. Нашыя калегі шмат гадоў паслядоўна і самаахвярна абараняюць каштоўнасці правоў чалавека ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
14.07.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
14.07.2023 Тэгі: палітвязні, справа Вясны, гісторыі вязняў Асобы: Алесь Бяляцкі Два гады таму, 14 ліпеня, былі затрыманыя старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі, яго намеснік і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, юрыст і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч. Чатыры месяцы таму за праваабарончую дзейнасць у "Вясне" іх асудзілі да жорсткіх тэрмінаў — ад 7 да 10 гадоў зняволення. Трох праваабаронцаў накіравалі адбываць тэрміны ў калоніі на Магілёўшчыны. Да гадавіны затрымання вясноўцаў мы паразмаўлялі з жонкай Алеся Бяляцкага Наталляй Пінчук пра апошнія навіны з калоніі пра праваабаронцу, смерць яго блізкага сябра Алеся Пушкіна і працяг справы мужа.
- Катэгорыя: Вясна
14.07.2023 Тэгі: праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Праз два гады пасля чорнага дня 14 ліпеня, калі старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч, разам з дзесяткамі іншых вясноўцаў, былі брутальна схопленыя і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі. Многія выйшлі на волю, але гэтыя трое – і не толькі яны – дагэтуль за кратамі, а тэрміны, якімі іх “узнагародзіў” лукашэнкаўскі рэжым – вялізныя. “Вясна” захавалася і годна дзейнічае ў няпростых умовах вымушанай міграцыі. Ды ўсё адно, кожнаму з нас, хто зараз на волі, нечага не хапае. Аб гэтым мы і распыталі сёння вясноўцаў:
- Катэгорыя: Вясна
14.07.2023 14 ліпеня — роўна два года, як старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна cхопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне. Сёння з гэтай нагоды мы ўзгадваем гісторыі з іх жыцця, якія распавялі яны самі.
- Катэгорыя: Вясна
14.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм У Гомельскім абласным судзе 14 ліпеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітвязня Віктара Залатарэўскага, якога абвінавачаваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле у ім (ч. 3 арт. 361-1 КК) садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК).
- Катэгорыя: Вясна
13.07.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, умовы ўтрымання, катаванні, рэпрэсіі, вайна ва Украіне У Мінску ў канцы сакавіка быў затрыманы грамадзянін Расійскай Федэрацыі Алег Тараненка. Ён пакінуў чырвона-белы надпіс "Лука Мудищев" на машыне мужчыны, з якім у яго ўзнік канфлікт. Пасля гэтага ён сам вырашыў здацца ў міліцыю, але супрацоўнікі расцанілі гэты надпіс як "абразу Лукашэнкі". У выніку Алега арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйных пратаколах, а "суткі" адправілі адбываць на Акрэсціна. Былы арыштант распавёў "Вясне", як супрацоўнікі КДБ спрабавалі завербаваць яго і прасілі высветліць, хто з беларусаў у Германіі завербаваны мясцовымі спецслужбамі, пра падазрэнні Тараненкі ў працы на ўкраінскія спецслужбы, пра прынцып праходжання паліграфа, а таксама пра ўмовы ўтрымання ў ЦІПе і працэс высылкі.
- Катэгорыя: Вясна
13.07.2023 Тэгі: праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, FIDH, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў — Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) — 12 ліпеня ў Парыжы прэзентавала даклад пра парушэнні на судзе над заснавальнікам "Вясны" і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім, яго намеснікам і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцінам Стэфановічам, юрыстам і каардынатарам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімірам Лабковічам, праваабаронцам "Вясны" Дзмітрыем Салаўёвым. Яго прэзентацыя адбылася 12 ліпеня падчас прэс-канферэнцыі ў офісе FIDH, прымеркаваная да гадавіны затрымання праваабаронцаў. Даклад падрыхтаваны, у тым ліку на падставе інфармацыі з двух таемных місій судовага назірання за працэсам над праваабаронцамі, праведзеных Абсерваторыяй.
- Катэгорыя: Вясна
13.07.2023 Тэгі: ААН, правы чалавека 13 ліпеня на 53-й сесіі Савета па правах чалавека адбыўся разгляд і галасаванне па рэзалюцыі па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Рэзалюцыя прадугледжвае падаўжэнне мандату спецдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі на адзін год і заклікае ўлады ўзаемадзейнічаць з ім і вярнуцца да дыялогу, а таксама даць яму магчымасць наведваць Беларусь і камунікаваць з зацікаўленымі асобамі ва ўрадзе і з ліку грамадзянскай супольнасці.
- Катэгорыя: Вясна
13.07.2023 Тэгі: суды, палітвязні Гомельскі абласны суд 10 чэрвеня да васьмі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзіў 22-гадовага жыхара Светлагорска Максіма Драбніцу. Негледзячы на тое, што працэс праходзіў у закрытым рэжыме, у судзе раскрылі дзяржаўнаму выданню "Гомельская праўда" акалічнасці справы. Максіма прызналі вінаватым у тым, што ён уступіў у "экстрэмісцкае фармаванне" план "Перамога" і нібыта планаваў падарваць чыгунку ў Светлагорскім раёне. Максіма абвінавацілі паводле двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361-1(стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 2 арт. 290-5 (арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у такой арганізацыі).