13.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Валерый Хаменка. У Брэсцкім абласным судзе 12 ліпеня абвінавачванне запрасіла лекару з Баранавічаў Валерыю Хаменку пазбаўленне волі тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.

12.07.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

12.07.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, ціск, правы чалавека, умовы ўтрымання, рэпрэсіі Ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены Алесь Пушкін. Выданне MOST са спасылкай на свае крыніцы распавяло, што ў Алеся была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу 11 ліпеня, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.

12.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены Алесь Пушкін. На яго смерць адрэагавала міжнародная супольнасць, а таксама беларусы і беларускі па ўсім свеце. Яны працягваюць выходзіць на акцыі салідарнасці, прыносіць кветкі, партрэты і знічы да месцаў ушанавання памяці мастака па ўсім свеце.

11.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Лаліта Козырава. У судзе Жлобінскага раёна 21 чэрвеня вынесены прысуд яшчэ адной удзельніцы жнівеньскай акцыі пратэсту 2020 года. 21-гадовую Лаліту Козыраву абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

11.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Асобы: Павел Сапелка Учора, 10 ліпеня 2023 года, у Гродзенскім абласным судзе пачалі разглядаць справу палітвязняволеных адвакаткі Юліі Юргілевіч і журналіста Паўла Мажэйкі. Іх абвінавачваюць па ч. 2 арт. 361-4 КК за "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове".

11.07.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, пенітэнцыярная сістэма Сёння ноччу ў рэанімацыі пры нявысветленых абставінах памёр 57-гадовы палітзняволены Алесь Пушкін. Пра гэта паведамляе ягоная жонка Яніна Дзёмух.

11.07.2023 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі, прымусовая праца Нядаўна на дзяржаўным тэлеканале "Беларусь 1" паказалі відэасюжэт пра шклоўскую папраўчую калонію № 17. Пры аналізе відэа па просьбе "Вясны" былы палітвязень калоніі № 17 звярнуў увагу на тое, што прапагандысты абышлі тэму прамысловай зоны — вытворчай часткі на прадпрыемстве "Сямнаццаць", на якім зняволеныя праводзяць асноўную частку свайго часу. "Вясна" паспрабавала разабрацца ў прычынах такога ігнаравання з юрыстам Паўлам Сапелкай і былым палітвязнем Віталём Жуком.

11.07.2023 Тэгі: пераслед, свабода слова, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.