11.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Аляксандр Тарасенка. У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 10 ліпеня абвешчаны прысуд палітзняволенаму Аляксандру Тарасенку, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу.

11.07.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека, смяротнае пакаранне, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Беларускія праваабаронцы прынялі ўдзел у воркшопе "Смерць — гэта не правасуддзе: адвакацыя адмены смяротнага пакарання", які арганізаваў Савет Еўропы ў супрацоўніцтве з няўрадавай арганізацыяй "Разам супраць смяротнага пакарання" (ECPM).

10.07.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі У Беларусі цягам трох гадоў сілавікі штодзённа ладзяць адвольныя затрыманні беларусаў, пагромы ў іх кватэрах. Некаторых пасля затрымання збіваюць, адпраўляюць на "суткі", а потым неаднаразова перазатрымліваюць у межах новых справаў. У траўні "Вясне" стала вядома мінімум пра 560 выпадкаў затрыманняў. Суддзямі было прызначана не менш за 184 адміністрацыйныя арышты і 151 штраф. Па інфармацыі праваабаронцаў, у чэрвені значна павялічылася колькасць затрыманых пасля перасячэння мяжы з Беларуссю — не менш за 36 чалавек было асуджана за "экстрэмісцкія" падпіскі і рэпосты. "Вясна назірае" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў чэрвені.

10.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Дзясятага ліпеня 2023 году ў Гродзенскім абласным судзе пачалі разглядаць справу палітзняволеных адвакаткі Юліі Юргілевіч і журналіста Паўла Мажэйкі. Іх вінавацяць паводле ч. 2 арт. 361-4 КК за "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове".  

10.07.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-10 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

09.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Алег Кардаш. У судзе Баранавіцкага раёна 6 ліпеня вынесены прысуд мясцоваму 47-гадоваму слесару Алегу Кардашу. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт 341).

09.07.2023 Тэгі: праваабаронцы, пераслед, рэпрэсіі, салідарнасць На мінулым тыдні працягваліся рэпрэсіі супраць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах: ў Расіі ідзе суд над сустаршынёй Цэнтра абароны правоў чалавека “Мемарыял” Алегам Арловым, у Чачні на журналістку і праваабаронцу Алену Мілашыну і адваката Аляксандр Немава быў здзейснены напад, ва Украіне ў выніку ракетнай атакі з боку Расіі загінула праваабаронца і пісьменніца Вікторыя Амеліна. 

08.07.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Два гады таму, 14 ліпеня 2021 года, старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна схопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.

08.07.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў На дзяржаўным тэлеканале "Беларусь 1" паказалі сюжэт пра шклоўскую папраўчую калонію № 17, экскурсію па якой правялі палітзняволеныя былы журналіст гэтага канала Дзмітрый Лукша, асуджаны за "масавыя беспарадкі" ў Брэсце Уладзімір Рубашэўскі і мінчук Юрый Сяргей. У сюжэце абурыліся існаваннем Маскоўскага механізму супраць Беларусі, які займаецца фіксацыяй парушэння правоў і свабод у нашай краіне. Прапагандысты чарговы раз сцвярждалі, што палітвязняў у Беларусі няма, высновы "Даклада аб сур'ёзнай пагрозе чалавечаму вымярэнню АБСЕ ў Беларусі з 5 лістапада 2020 года" БДІПЧ АБСЕ — лухта, правы грамадзян не ўшчамляюцца, а ў калоніях ўмовы створаныя як у санаторыі. "Вясна" папрасіла былога палітвязня ПК-17 Міхася (імя зменена ў мэтах бяспекі) паглядзець відэасюжэт БТ і распавесці пра сапраўдныя ўмовы ўтрымання ў шклоўскай калоніі.

07.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Андрэй Прымака. У Мінскім гарадскім судзе 12 чэрвеня быў асуджаны культурніцкі актывіст Андрэй Прымака. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368  (абраза Лукашэнкі), арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх), арт. 361-1 (стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні).