- Катэгорыя: Вясна
08.07.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Два гады таму, 14 ліпеня 2021 года, старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна схопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.
- Катэгорыя: Вясна
08.07.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў На дзяржаўным тэлеканале "Беларусь 1" паказалі сюжэт пра шклоўскую папраўчую калонію № 17, экскурсію па якой правялі палітзняволеныя былы журналіст гэтага канала Дзмітрый Лукша, асуджаны за "масавыя беспарадкі" ў Брэсце Уладзімір Рубашэўскі і мінчук Юрый Сяргей. У сюжэце абурыліся існаваннем Маскоўскага механізму супраць Беларусі, які займаецца фіксацыяй парушэння правоў і свабод у нашай краіне. Прапагандысты чарговы раз сцвярждалі, што палітвязняў у Беларусі няма, высновы "Даклада аб сур'ёзнай пагрозе чалавечаму вымярэнню АБСЕ ў Беларусі з 5 лістапада 2020 года" БДІПЧ АБСЕ — лухта, правы грамадзян не ўшчамляюцца, а ў калоніях ўмовы створаныя як у санаторыі. "Вясна" папрасіла былога палітвязня ПК-17 Міхася (імя зменена ў мэтах бяспекі) паглядзець відэасюжэт БТ і распавесці пра сапраўдныя ўмовы ўтрымання ў шклоўскай калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
07.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 12 чэрвеня быў асуджаны культурніцкі актывіст Андрэй Прымака. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх), арт. 361-1 (стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні).
- Катэгорыя: Вясна
07.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 4 ліпеня працягваўся закрыты суд над палітзняволеным Сяргеем Франчуком. На гэты раз яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
07.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе паўтара месяцы доўжыцца суд гад 40-гадовым лекарам з Баранавіч Валерыем Хаменкам. Лекара брыгады інтэнсіўнай тэрапіі станцыі хуткай дапамогі абвінавачваюць у рэабілітацыі нацызму (ч. 1 арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
07.07.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, затрыманні У Наваполацку па падазрэнні ў абліванні першага ліпеня фарбай аўтамабіля з крымскімі нумарамі і літарай «Z» затрымана некалькі чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
06.07.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5-6 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
06.07.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1493 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у чэрвені на волю выйшлі мінімум 34 палітвязняволеных, 27 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, шэсць чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" або "хіміі" і вызваленыя з СІЗА, яшчэ адну палітвязняволеную вызвалілі па памілаванні. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
- Катэгорыя: Вясна
06.07.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі Магілёўца Станіслава Паўлінковіча ў кастрычніку 2020 года асудзілі на тры гады "хіміі" за абразу суддзі. Пасля яго перазатрымалі і накіравалі адбываць тэрмін у калонію. Цалкам адбыўшы тэрмін мужчына вызваліўся. Ён не змог уладкавацца на працу, атрымаўшы мноства адмоваў, і з’ехаў з Беларусі. Былы палітвязень, апынуўшыся ў бяспецы, дае шмат інтэрв’ю, у якіх распавядае пра рэпрэсіі беларускіх уладаў і жудасныя ўмовы ў зняволенні. За гэта яго бацьку выклікалі на размову супрацоўнікі КДБ. Станіслаў распавёў "Вясне" падрабязнасці.
- Катэгорыя: Вясна
06.07.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць У рамках кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou Корына Грэдыг (Schweizer Nationalrat, Grünliberale Partei), Джэры Бацімер (Сэнат Ірландыі, Fine Gael) і Ліам Макартур (Парламент Шатландыі, Ліберальныя дэмакраты) сталі хроснымі для палітвязняў у Беларусі.