12.10.2023 Тэгі: суды, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Алег Арлоў. Фота: memorialcenter.org У Галавінскім раённым судзе Масквы 11 кастрычніка вынесены прысуд сустаршыні праваабарончага цэнтра “Мемарыял" Алегу Арлову. На судзе ён выступіў  з апошнім словам. Алега Арлова пераследуюць па артыкуле аб “паўторнай дыскрэдытацыі” арміі за яго антываенную пазіцыю, піша "Цэнтр Мемарыял". Суд прызнаў Арлова вінаватым і прысудзіў  да штрафу ў памеры 150 тысяч рублёў.

Пасля прысуду Алег Арлоў даў каментар журналістам:

“Прысуд... невымерна мякчэйшы, чым прысуды нават па гэтым артыкуле многім іншым людзям. Тым не менш гэты прысуд — неправавы, неправасудны. Ён мяккі, але, як я і казаў, мы будзем яго абскарджваць. Таму што гэты прысуд парушае нормы Канстытуцыі, нормы права і мае правы".

Праваабаронца на судзе заклікаў успомніць "пра тых многіх людзей, якія асуджаныя цяпер на доўгія гады пазбаўлення волі".

"Успомнім Аляксея Горынава, Уладзіміра Кара-Мурзу, Ігара Барышнікава, Аляксандру Скочыленку, Іллю Яшына, Дзмітрыя Іванова і ўсіх, хто цяпер знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі за праўду, за словы, за мірны пратэст супраць вайны. Вось за іх трэба змагацца", — сказаў Арлоў.

Крыніца: Сустаршыню “Мемарыяла" Алега Арлова асудзілі да вялікага штрафу за "дыскрэдытацыю" арміі