11.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі трэнера з Чавусаў
На «пакаяльным відэа» затрыманы Аляксандр Марчанка кажа, што нібыта быў падпісаны на «экстрэмісцкія матэрыялы, размаўляў у чат-рулетцы ў цішотцы Украіны і хацеў далучыцца да палка Каліноўскага».
Падчас затрымання адзін з сілавікоў сказаў Аляксандру, што яго «навучаць любіць Беларусь і нашага прэзідэнта».
Сілавікі затрымалі жыхара Віцебска
На «пакаяльным відэа» мужчына «прызнаецца» ў тым, што быў падпісаны на «экстрэмісцкую» суполку, а таксама распаўсюджваў «матэрыялы экстрэмісцкага характару».
ГУБАЗіК затрымаў мінчанку, якая ў 2020 годзе спявала каля філармоніі «Магутны Божа»
Мінчанку таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў мірных акцыях пратэсту і ў тым, што падчас іх яна выходзіла на дарогу.
Паводле інфармацыі "Нашай нівы", затрымананая — Кацярына Шапавалава.