Зараз у абласны Савет дэпутатаў на 60 месцаў пакуль прэтэндуюць 69 чалавек, то бок каэфіцыент канкурэнтнасці складае ўсяго 1,15. Гэты паказчык меншы за сярэднеабласны, які складае 1,37 чалавека на дэпутацкае месца.
Сярод прэтэндэнтаў маюць адкрытае членства ў Беларускай партыі "Белая Русь" - 32 чалавекі (46%), па аднаму члену вылучылі Ліберальна-дэмакратычная, Камуністычная партыі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, а 34 (49%) кандыдата не ўваходзяць ні ў якую партыйную. структуры.
Сярод кандыдатаў у Савет парушаны "гендэрны баланс" у бок мускульнай часткі насельніцтва рэгіёну: 51 прадстаўнік "моцнага" полу або 74% і 18 "слабога", г.зн. толькі 26%.
У выпадку, калі выбары адбудуцца, то абласная прадстаўнічая ўлада будзе складацца з 68 дырэктараў, начальнікаў, галоўных лекараў, рэктараў, старшыняў, упраўляючых, загадчыкаў і першых сакратароў. Сярод гэтых прадстаўнікоў «начальніцкага класа» толькі адна радавая настаўніца аршанскай СШ №20 Марыя Коршунава. Сярод кандытатаў у кандыдаты адсутнічаюць прадстаўнікі ад рабочых і сялян
Пацешна глядзецца сітуацыя, калі ў трох выбарчых акругах №20, 44 і 46 будуць змагацца за мандаты дэпутатаў прадстаўнікі адной і той жа Беларускай партыі "Белая Русь". Выбарчы закон не забараняе падобныя фокусы, але гэта падобна на ўнутраны партыйны "дагарнячок".
Так, старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, члену ПБР Уладзіміру Цярэнцьеву ў ВА №20 будзе супрацьстаяць абсалютна слабы канкурэнт - старшыня Гарадоцкага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў і член той жа партыі Ларыса Пальчыкава.
У Марыненкаўскай № 44 ВА будуць псеўдаапаніраваць аднапартыйцы-беларусісты дырэктар «Дарожна-будаўнічы трэст № 1 г. Віцебск» Леанід Батура і намеснік кіраўніка лекара Полацкай гарбальніцы Алег Барысаў.
У Полацкім цэнтральным № 46, в.а. старшыні Саланіцкага сельскага выканкама Максім Кірпічонак наўрад ці складзе сапраўдную канкурэнцыю начальніку кіраўніка справамі Полацкага раённага выканкама Мікалаю Іллюшонку. Яны абодва сябруюцца ў ПБР.
Канстанцін Лысуха