Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, прысуджаны расійскім судом да 20 гадоў турмы па абвінавачванні ў тэрарызме, стаў лаўрэатам прэміі Сахарава, якую ўручае Еўрапарламент.
На атрыманне прэміі Сянцова вылучала найбуйнейшая фракцыя Еўрапарламента - Еўрапейская народная партыя (ЕНП).
Алег Сянцоў больш за 140 дзён трымаў галадоўку ў расійскай калоніі, патрабуючы вызваліць ўкраінскіх палітвязняў. 5 кастрычніка Сянцоў паведаміў, што вымушаны спыніць галадоўку - інакш яго перавядуць на прымусовае кармленне.
У розныя гады прэмію Сахарава атрымлівалі: Нэльсан Мандэла, «Рэпарцёры без межаў», а таксама расійскія праваабаронцы, у тым ліку «Мемарыял» і Людмілу Аляксееву.
У 2018 годзе лаўрэаты прэміі Сахарава Дзяніс Муквеге і Надзя Мурад атрымалі і Нобелеўскую прэмію міру, піша Meduza.
Крыніца: Зняволены ў Расіі Алег Сянцоў атрымаў прэмію Сахарава