Пікет у Гродна. Фота: tut.by Як вядома, у Жэневе на працы 124-й сесіі Камітэта па правах чалавека ААН афіцыйная дэлегацыя абмяркоўвае сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Фота з volgafilm.ru У межах «Тыдня супраць смяротнага пакарання» праваабаронцы Андрэй Палуда і Паліна Сцепаненка паказалі ў Слуцку фільм «Змоўшчыца» амерыканскага рэжысёра Роберта Рэдфарда.

Канстанцін Астапук у судзе. Фота: Ул. Вялічкін. У судзе Ленінскага раёна Берасця 10 кастрычніка пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Канстанціна Астапука. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП.

Сёння, 10 кастрычніка,  цывілізаваны свет адзначае Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. У гэтым годзе тэмай 16-га Сусветнага дня былі абраныя умовы ўтрымання зняволеных у камерах смяротнікаў.

Спецвыпуск газеты "Народная Воля" У рэгіёнах Беларусі актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” праводзяць традыцыйную інфармацыйную акцыю з раздачай спецвыпускаў газет “Народная Воля”. Акцыі ладзяцца ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які праходзіць у Беларусі з 5 па 10 кастрычніка.

Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота з сацыяльных сетак. Дзевятага кастрычніка, праз тры судовыя паседжанні праваабаронцу са Светлагорска Алену Маслюкову пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічынь (612,50 рублёў). Суддзя раённага суда Руслан Царук палічыў Маслюкову арганізатаркай флэшмобу супраць працы завода беленай цэлюлозы і прызнаў яе вінаватай у парушэнні часткі 2 артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).

У Жэневе 9 кастрычніка ў межах 124 сэсіі Камітэта ААН па правах чалавека афіцыйная дэлегацыя Беларусі працягнула адказваць на пытанні сябраў Камітэта. На пачатку сэсіі пастаянны прадстаўнік Беларусі ў Жэневе Юры Амбразевіч адзначыў, што Беларусь пакуль не гатовая адмяніць смяротнае пакаранне, а гвалтоўныя знікненні не носяць маштабны характар, як гэта адбываецца ў іншых краінах.

Павел Левінаў. Фота: "Віцебская Вясна". У звароце да суддзяў судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуду праваабаронца Павал Левінаў папрасіў прыпыніць вынясенне смяротных прысудаў і замяніць такое пакаранне іншымі відамі. Разам са зваротам праваабаронца даслаў у калегію 16 асобнікаў спецвыпуску газеты “Народная Воля” – “Скажам НЕ смяротнаму пакаранню!”.

Спецвыпуск газеты "Народная Воля" У рэгіёнах Беларусі актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” праводзяць традыцыйную інфармацыйную акцыю з раздачай спецвыпускаў газет “Народная Воля”. Акцыі ладзяцца ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які праходзіць у Беларусі з 5 па 10 кастрычніка.

Сумесная заява Вярхоўнага Прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і Генеральнага Cекретаря Савета Еўропы з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.