- Катэгорыя: Вясна
Супрацоўнік Светлагорскага РАУС Дзмітрый Шпак 3 кастрычніка склаў новыя адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да праваабаронцы Алены Маслюковай і грамадскага актывіста Анатоля Змітровіча.
- Катэгорыя: Вясна
Вядомыя музыкі распавядаюць, чаму выступаюць за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі. Напярэдадні Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання беларускія музыкі распавялі “Нашай Ніве”, чаму выступаюць супраць такой меры ў нашай краіне. Беларусь, як вядома, дагэтуль застаецца апошняй еўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Але не толькі гэта ўплывае на пазіцыю творцаў.
- Катэгорыя: Вясна
Затрыманага 3 кастрычніка падчас пікетавання рэстараннага комплексу «Поедем поедим” у Курапатах Паўла Севярынца сёння чакае суд. Ноч палітык правёў у ІЧУ Мінскага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
Нядаўна інтэрнэт выбухнуў навіной пра тое, што Следчы камітэт прапануе замяніць у крымінальным працэсе панятых гука- і відэазапісам ходу следчага дзеяння. Пра гэта стала вядома падчас прамой лініі з начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Алегам Шандаровічам, які назваў удзел панятых у следстве «архаічнай працэдурай». Ён таксама паведаміў, што адпаведная норма ўжо ўключаная ў законапраект, які ў цяперашні час знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома ПЦ “Вясна", палітзняволены Міхаіл Жамчужны пасля ўтрымання ў ШІЗА на працягу 90 сутак быў змешчаны яшчэ і на месяц ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома ГА "БАЖ", пракуратура Савецкага раёна Мінска падала апеляцыйны пратэст на рашэнне суда па справе Аркадзя Ізраілевіча супраць недзяржаўнай газеты “Новы час” і журналіста Дзяніса Івашына.
- Катэгорыя: Вясна
Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. На гэты раз правабаронцы і прыхільнікі адмены смяротнага пакарання прыцягнуць увагу грамадскасці да ўмоў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў. Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" прапануе наступную афішу мерапрыемстваў.
- Катэгорыя: Вясна
Нягледзячы на тое, што лідары незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік месяц таму, 3 верасня, падалі апеляцыйныя скаргі ў Мінгарсуд на прысуд, дата яе разгляду яшчэ не прызначаная. Гэта звязана з тым, што кіраўнікі прафсаюза разам з адвакатамі робяць заўвагі на пратакол судовага пасяджэння.
- Катэгорыя: Вясна
Ваеннаслужачых пад «прыкрыццём» бязвыплатнай дапамогі ва ўборцы ўраджаю прыцягнулі да прымусовай працы на сельгаспрадпрыемствах Сенненшчыне. Пра гэта без якога-небудзь сарамлівасці паведамляецца на сайце Віцебскага аблвыканкама.