Маці Ігара Гершанкова 28 лістапада наведала СІЗА на Валадарскай у Менску, каб даведацца пра лёс сына. Яна хацела папасці на прыём да кіраўніка СІЗА. Але адзін з намеснікаў ёй паведаміў, што "Ігар Гершанкоў выбыў з рэчамі". Больш інфармацыі ён не даў, сказаў па ўсім пытанням звяртацца ў Вярхоўны суд. Як расцэньваць атрыманую інфармацыю яна не ведае. Пра гэта яна паведаміла раніцай каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду.
Нагадаем, 28 лістапада стала вядома, што ў дачыненні да Сямёна Беражнога выкананы смяротны прысуд.
Нагадаем, па прысудзе Магілёўскага абласнога суда 21 ліпеня Ігар Гершанкоў і яго жонка Таццяна Гершанкова абвінавачваліся ў здзяйсненні забойстваў і падрыхтоўцы да здзяйснення забойстваў, выкраданні чалавека і падрыхтоўцы да выкрадання, а таксама ў махлярстве, разбоі, вымагальніцтве, крадзяжы або знішчэнні дакументаў. Таццяну Гершанкову дадаткова абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў або псіхатропаў. Судом было ўстаноўлена, што злачынная група агулам зарабіла на махінацыях з чужым жыллём больш за 2 мільярды недамінаваных рублёў.
Удзельнікам злачыннай групоўкі былі вынесеныя наступныя прысуды:
- Ігару Гершанкову – вышэйшая мера пакарання - растрэл;
- Сямёну Беражнову – вышэйшая мера пакарання - растрэл;
- Таццяне Гершанковай – 24 гады турмы з канфіскацыя маёмасці;
- Барысу Калеснікаву – 22 гады і 1 месяц калоніі строгага рэжыму.
20 снежня 2017 года Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі вынесла рашэнне па апеляцыйных скаргах двух фігурантаў так званай справы магілёўскіх «чорных рыэлтараў»: Ігара Гершанкова і Барыса Калеснікава: прысуд Магілёўскага абласнога суда ад 21 ліпеня пакінуць у сіле, а скаргі без задавальнення.