Пасля скаргі ў пракуратуру і дадатковай праверкі ДАІ ўсё ж прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці кіроўцу, які напрыканцы жніўня наехаў на актывістаў ля рэстарацыі “Поедем, поедим” у Курапатах.  25 жніўня, знаходзячыся ля ўвахода у рэстаранны комплекс “Поедем, поедим”, актывіст Валерый Рабцаў стаў сведкам фактычна наезда аўтамабіля “Фольксваген-Туарэг” на Ніну Багінскую і Яўгена Афнагеля, калі ён працягнуў актывістаў некалькі метраў на капоце. Валерый Рабцаў зафіксаваў інцыдэнт на відэа і ў хуткім часе звярнуўся з гэтым запісам у дзяржаўную аўтаінспекцыю з просьбай прыцягнуць кіроўцу да адміністрацыйнай адказнасці.

Спецвыпуск газеты "Народная Воля" У рэгіёнах Беларусі актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” праводзяць традыцыйную інфармацыйную акцыю з раздачай спецвыпускаў газет “Народная Воля”. Акцыі ладзяцца ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які праходзіць у Беларусі з 5 па 10 кастрычніка.

У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які традыцыйна ладзяць беларускія праваабаронцы  з 5 па 10 кастрычніка, сёння адбудзецца паказ фільмаў у Гомелі і Слуцку.

Алена Маслюкова ў судзе. Суд Светлагорскага раёна пакараў грамадскага актывіста Анатоля Змітровіча штафам на 20 базавых велічынь.

Справаздача афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў Жэневе 8 кастрычніка 2018 года. Афіцыйная дэлегацыя Беларусі 9 кастрычніка працягне адказваць на пытанні, якія паставіў перад урадам краіны Камітэт па правах чалавека ААН.

Валянцін Стэфановіч на 124-й сесіі Камітэта ААН па правах чалавека У другой палове дня 8 кастрычніка ў Жэневе, дзе праходзіць 124-й сесія Камітэта ААН па правах чалавека, афіцыйныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь упершыню за 20 гадоў прадставілі справаздачу аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Затым  афіцыйная дэлегацыя, з удзелам прадстаўнікоў асноўных міністэрстваў і ведамстваў, якую ўзначальваў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў Жэневе Юры Амбразевіч, адказвала на пытанні Камітэта.

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі і першы намеснік міністра замежных спраў Чэхіі Томаш Петршычка. Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прымае ўдзел у працы міжнароднай канферэнцыі «Форум-2000», якая ў 21 раз праходзіць у Празе.

Мітрапаліт Павел і протаіерэй Сергій Лепін. Фота: belapan.by Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, патрыяршы экзарх усяе Беларусі выступае за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне, піша naviny.by. Сваімі поглядамі на існаванне ў краіне практыкі прымянення вышэйшай меры пакарання праваслаўны іерарх падзяліўся на прэс-канферэнцыі 5 кастрычніка ў Мінску.

Аюб Ціціеў Як паведамляе Радыё Свабода, праваабарончая прэмія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы імя Вацлава Гаўла прысуджана старшыні чачэнскага філіяла праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Аюбу Ціціеву, які цяпер знаходзіцца пад вартай. Пра гэта на сесіі ПАСЕ, якая адкрылася ў панядзелак у Страсбургу, заявіла старшыня ПАСЕ Ліліян Мары Паск'е.

Канстанцін Астапук. Фото: ПЦ "Вясна" У судзе Ленінскага раёна Берасця 8 кастрычніка адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых у нядзелю ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.