Нобелеўскую прэмію міру атрымалі Дэніс Маквеге і Надзя Мурад - за іх намаганні па спыненні выкарыстання сэксуальнага гвалту ў якасці зброі вайны і канфліктаў, піша TUT.BY.

Праваабаронца Андрэй Палуда і маці асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова Спецыяльна для Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання да 16-га Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка, “Вясна” у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” падрыхтавала адмысловы відэаролік.

Следчы камітэт праводзіць праверку інфармацыі аб незаконным прымяненні да Уладзіслава Казакевіча, асуджанага да 22 гадоў пазбаўлення волі, фізічнай сілы. Пра гэта паведамляе mspring.online. На дадзены момант ён адбывае пакаранне ў магілёўскай турме №4. Па словах яго маці Вольгі Мажэйка, над ім увесь час здзекуюцца. Адвакаты яе сына рэгулярна скардзяцца ў дзяржорганы на жорсткае стаўленне, але жанчына сцвярджае, што ўлады не жадаюць прызнаваць парушэнні.

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што разгляд апеляцыйных скаргаў лідараў незалежнага прафсаюза Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка Мінскі гарадскі суд прызначыў на 9 лістапада. 

Як паведамляе Еўрарадыё, у чарговай рэзалюцыі, прынятай  4 кастрычніка, Еўрапарламент адзначыў, што ў Беларусі працягвае пагаршацца сітуацыя са свабодай СМІ. Прыкладам гэтага еўрапарламентары назвалі "сур'ёзны пераслед рэдактараў незалежных навінавых парталаў і журналістаў". Еўрапарламент згадвае ператрусы, якія адбыліся сёлета ў жніўні ў рэдакцыях tut.by і БелаПАН у сувязі са "справай БелТА". Затрыманні журналістаў і рэдактараў па гэтай справе Еўрапарламент разглядае як неадпаведную меру і заклікае беларускія ўлады зняць з іх усе абвінавачанні. Таксама еўрапарламентары заклікаюць афіцыйны Мінск неадкладна спыніць блакаванне сайта "Хартыя'97" на тэрыторыі краіны.

Павел Севярынец у судзе. Фота: з фэйсбуку Віталя Рымашэўскага У чацвер, 4 верасня, у судзе Мінскага раёна была разгледжана адміністрацыйная справа Паўла Севярынца. Суддзя Віктар Шаўцоў абвінаваціў абаронцу Курапатаў па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) і аштрафаваў на 50 базавых велічыняў (1225 рублёў).

Алесь Бяляцкі, Алена Маслюкова, Зміцер Салаўёў. Стала вядома, што ў чацвер, 4 кастрычніка, светлагорскай праваабаронцы Алене Маслюковай уручылі судовую позву на 5 кастрычніка да 11.30. Яе выклікаюць у якасці асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Аднак, у адрозненні ад папярэдняга суда, судовы працэс будзе адбывацца ўжо па частцы 2 артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).

Сяргей Пятрухін і Канстанцін Астапук пасля суда 1 кастрычніка. Чацвёртага кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Берасця працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў блогера Сяргея Пятрухіна і актывіста Канстанціна Астапука, якія былі затрыманы 30 верасня, пасля нядзельнай акцыі супраць будаўніцтва акамулятарнага завода.

Пракуратура Мінскай вобласці адмяніла спрэчную пастанову ДАІ аб спыненні справы за наезд на актывістаў у Курапатах і адправіла матэрыялы на новы разгляд. Нагадаем, 25 жніўня, знаходзячыся ля ўвахода у рэстаранны комплекс “Поедем, поедим”, Валерый Рабцаў стаў сведкам фактычна наезда аўтамабіля “Фольксваген-Туарэг” на Ніну Багінскую і Яўгена Афнагеля, калі ён працягнуў актывістаў некалькі метраў на капоце. Валерый Рабцаў зафіксаваў інцыдэнт на відэа і ў хуткім часе звярнуўся з гэтым запісам у дзяржаўную аўтаінспекцыю з просьбай правесці праверку і прыцягнуць кіроўцу да адміністрацыйнай адказнасці. 

Згодна з заявай аб правядзенні пікетавання, пададзенай праваабаронцам Леанідам Свецікам у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, імпрэза мусіць адбыцца 12 кастрычніка на пляцоўцы, адмыслова вызначанай гарвыканкамам пад масавыя мерапрыемствы. Пра гэта паведамляе рэгіянальны праваабарончы сайт “Віцебская вясна”. Асноўная мэта пікету – публічна адзначыць у горадзе Сусветны дзень супраць сьмяротнай кары.