Нядаўна ПЦ "Вясна" пісаў пра тое, што Канстытуцыйны суд, а ўслед за ім і Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, не бачаць праблемы ў тым, што правы заяўніка ніяк не замацаваныя ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе, а сам ён - не ўказваецца ў ліку ўдзельнікаў крымінальнага працэсу. Так, у КПК для заяўніка замацавана фактычна толькі:

Валянцін Стэфановіч на 124-й сесіі Камітэта ААН па правах чалавека Пасля прадастаўлення альтернатыўнай справаздачы на 124-ай сесіі ў Камітэце па правах чалавека ААН юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падзяліўся сваім уражаннем адносна пазіцыі афіцыйнай дэлегацыі і думкамі наконт склаўшайся сітуацыі.

Святаслаў Барановіч у судзе. Фота: TUT.by У мінулую пятніцу на тэрыторыі папраўчай калоніі №1 у Наваполацку распачаўся новы суд над Святаславам Барановічам, асуджаным за ўжыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі. У судзе вырашаецца пытанне аб змене рэжыму ўтрымання для Барановіча на больш жорсткі. Пасля суда праваабаронцы “Вясны” звязаліся з сястрой Святаслава Наталляй і пагутарылі з ёй пра шматлікія дысцыплінарныя спагнанні і жорсткія ўмовы ўтрымання - пра ўсё тое, што адбывалася з яе братам з моманту паступлення ў калонію.

Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 кастрычніка будзе разгледжаная адміністрацыйная справа праваабаронцы Рамана Кісляка. Паседжанне прызначанае на 15 гадзін.

Амбасадарка Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан разам з Андрэем Палудам, Алесем Бяляцкім і Валянцінам Стэфановічам пад час сустрэчы на офісе ПЦ “Вясна”. Сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, удзел беларускай праваабарончай супольнасці ў працы 124 сесіі Камітэта па правах чалавека ААН, а таксама перспектывы адмены смяротнага пакарання ў нашай краіне абмеркавалі 17 кастрычніка прадстаўнікі амбасады Швецыі ў Беларусі з праваабаронцамі “Вясны”.

Чарговая акцыя праціўнікаў завода АКБ у Берасці 14 астрычніка. Фота Рамана Кісляка Чарговая акцыя праціўнікаў завода АКБ, які будуецца пад Брэстам, завяршылася ў нядзелю шматлікімі затрыманнямі.  Пакуль праваабаронцы вывучаюць сітуацыю, колькі ўсяго чалавек насамрэч было затрымана і ў чым іх вінавацяць.

Пікет "Білет на той свет" у Мінску 16 кастрычніка. Фота: ПЦ "Вясна". Суд Цэнтральнага раёна Мінска 17 кастрычніка прыступіў да разгляду адміністрацыйных спраў актывістаў "Моладзі БНФ" Дзяніса Мандзіка і Ганны Смілевіч.

Светлагорскі завод беленай цэлюлозы. Фота "Радыё Свабода" Міністэрства прыродных рэсурсаў адказала на зварот жыхароў Светлагорску наконт шкодных выкідаў з заводу сульфатнай беленай цэлюлёзы. Як вынікае з дакументу, «смуродныя пахі» з прадпрыемства не прадугледжваліся праектам. Будзе новая экалагічная экспертыза, паведамляе "Радыё Свабода". 

Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота: belapan.by 16 кастрычніка ў судзе Светлагорскага раёна адбылося папярэдняе паседжанне па скарзе праваабаронцы Алены Маслюковай на рашэнне мясцовага райвыканкаму, які забараніў правядзенне ў горадзе шостага кастрычніка мірнай акцыі супраць працы завода беленай цэлюлозы.

Алесь Бяляцкі ў зняволенні. Новая кніга Алеся Бяляцкага «Турэмныя сшыткі» (Менск, 2018, «Вясна») нагадвае трыптых «Страшны суд» Ераніма Босха — толькі выкананы мазаікай, і аўтар там не судзьдзя.  Рэфлексіі пасля прачытання Аляксандра Лукашука на "Радыё Свабода".