У мінскім клубе Re:Public у нядзелю, сёмага кастрычніка, прайшоў традыцыйны фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.

Дэлегацыя праваабаронцаў у ААН: Дзмітрый Чарных, Валянцін Стэфановіч, Вольга Смалянка, Алег Агееў 8-9 красавіка ў Жэневе адбываецца 124-й сесія Камітэта ААН па правах чалавека, на якой афіцыйны ўрад і кааліцыя праваабарончая арганізацый прадставяць свае справаздачы. 

Заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны. Заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Платформа Іннавэйшн» Міхаіл Жамчужны, які адбывае тэрмін у горацкай калоніі, папрасіў магилёщскага праваабаронцу Барысв Бухеля аб візіце грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама. Праг эта паведамляе mspring.online.

Затрыманне праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ. Фота Рамана Кісляка На плошчы Леніна ў Брэсце, дзе па выходных збіраюцца праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, 7 кастрычніка  супрацоўнікі міліцыі затрымалі пяць чалавек.

Штогадовы фестываль «Рок за жыццё», прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, праходзіць сёлета ўжо ў трэці раз. Каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў нашай краіне, папулярныя гурты Nizkiz, «Петля Пристрастия», «Мутнаевока», а таксама SnopSnoŭ і Teleport, граюць 7 кастрычніка у мінскім клубе Re:Public. Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Час ад часу на вуліцах ці на фатаздымках у сеціве можна пабачыць людзей, апранутых у майкі з яскравым і запамінальным надпісам “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню!”, дызайн якіх быў распрацаваны Уладзімірам Цэслерам. Напярэдадні сусветнага Дня супраць смяротнага пакарання ПЦ “Вясна” вырашыў спытаць у розных людзей, у якіх сітуацыях яны апранаюць гэтыя майкі і чаму яны такім чынам публічна выказваюцца супраць смяротнай кары. Спорт як спосаб данесці іншым свае погляды

У вёсцы Вішнева Валожынскага раёна ў 12.00 распачалася імша, прысвечаная Святому Амброзію Медзіяланскаму (каля 340 – 397 гг), які лічыцца першым вядомым абаліцыяністам у свеце.

Увечары пятага кастрычнік для віцебскіх аматараў добрай музыкі не прайшоў дарма. У бітлз-клубе «Паддашык» беларускія музыкі, якія выступаюць супраць смяротнага пакарання, адыгралі канцэрт «Рок за жыццё». Жадаючых паслухаць групы "Тэлепорт", Re1ikt, Nizkiz і РСП сабраўся поўны клуб. Са слоў частых наведвальнікаў, такім запоўненым ён не быў вельмі даўно. І нягледзячы на сур'ёзнасць тэмы канцэрту, у клубе панавала даволі нефармальная атмасфера. 

Праваабаронцы "Вясны" традыцыйна выйшлі ў цэнтр сталіцы з раздачай спецвыпуска газеты “Народная Воля”. Гэтай масавай інфармацыйнай акцыяй актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” распачалі Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Спецвыпуск газеты прысвечаны праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі. Упершыню матэрыялы спецвыпуска склалі творы вядомых пісьменнікаў, публіцыстаў і паэтаў, такіх як Уладзімір Некляеў, Алесь Бяляцкі, Сяржук Сыс, Сяргей Дубавец, Галіна Дубянецкая, Паліна Сцепаненка. Некалькі тысяч асобнікаў "Народнай волі" былі раздадзеныя літаральна за пару гадзінаў. Людзі ахвотна бралі іх і цікавіліся тэмай смяротнага пакарання.

Рыгор Кастусёў. Фота з Facebook Ад 5 кастрычніка ў Беларусі праводзіцца тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня. З гэтай нагоды старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў нагадаў, што патрабаванне скасавання смяротнага пакараньня ўваходзіла ў перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў ад Партыі БНФ, а ад 2014 года гэткае палажэнне ўнесенае ў афіцыйную праграму БНФ “Адраджэнне” і Партыі БНФ.