Алесь Бяляцкі ў зняволенні. Новая кніга Алеся Бяляцкага «Турэмныя сшыткі» (Менск, 2018, «Вясна») нагадвае трыптых «Страшны суд» Ераніма Босха — толькі выкананы мазаікай, і аўтар там не судзьдзя.  Рэфлексіі пасля прачытання Аляксандра Лукашука на "Радыё Свабода".

Нядаўні дваццацігадовы юбілей маёй праваабарончай дзейнасці навёў мяне на пэўныя думкі адносна становішча праваабарончага руху ў сучасным неспакойным свеце, пра сітуацыю ў нас у краіне ў гэтым сусветным кантэксце, а таксама пра тое, што нам у сувязі з гэтым можна (а можа і трэба) рабіць. Прапаную ўвазе некаторыя ўласныя развагі на гэтую тэму. Пра праваабарончы рух Беларусі

Непадалёк ад будынку Генеральнага штабу Рэспублікі Беларусь (Камуністычная, 1) 16 кастрычніка затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ". Яны праводзілі пікет у межах грамадскай кампаніі "Білет на той свет".  

Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu 16 кастрычніка падчас будаўнічых работ у Курапатах была затрымана журналістка-фрылансерка Вольга Чайчыц.

Мая Наумава. Фота: ПЦ "Вясна". Актывістка з Мінска Мая Наумава, якая атрымала за салідарнасць з прафсаюзам РЭП буйны штраф,  падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Жанчына лічыць, што беларускія ўлады парушылі яе права на мірны сход і выказванне меркавання, - паведамляе "Гомельская Вясна".

У чаканні судоў. Фота Марыны Адамовіч. У Берасці 16 кастрычніка працягнуцца суды над удзельнікамі мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Улады хваравіта адрэагавалі на нядзельны пратэст, калі на плошчу Леніна абласнога цэнтра выйшла каля 120 чалавек. У выніку 14 з іх былі затрыманыя.

Валянцін Стэфановіч на 124-й сесіі Камітэта ААН па правах чалавека Пасля прадастаўлення альтернатыўнай справаздачы на 124-ай сесіі ў Камітэце па правах чалавека ААН юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падзяліўся сваім ураджаннем ад пазіцыі афіцыйнай дэлегацыі і думкамі наконт склаўшайся сітуацыі.

Аліна Літвінчук Журналістцы-фрылансеру з Берасця Аліне Літвінчук пагражае штраф да 50-ці базавых велічынь за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя. На яе заведзена адміністрацыйная справа па артыкуле 22.9 частка другая – «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў з расцяжкай "Нет заводу АКБ". Фота Радыё Свабода. У судзе Ленінскага раёна Берасця мае адбыцца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ.