Андрусь Шарэнда (фота euroradio.fm) Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі каля пад'езду яго дома, - піша charter97.org.

Непадалёк ад будынку Генеральнага штаба Рэспублікі Беларусь (Камуністычная, 1) 16 кастрычніка затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ". Яны праводзілі пікет супраць дзедаўшчыны ў арміі ў межах новай грамадскай кампаніі "Білет на той свет".   Сярод затрыманых -  Дзяніс Мандзік і Ганна Смілевіч.

“Улады Беларусі мусяць пакласці канец любым формам пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, супраць сп. Рамана Кісляка, а таксама прытрымлівацца абавязковых для Беларусі міжнародных стандартаў, у тым ліку адносна свабоды мірных сходаў”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, апублікаванай сёння на сайце Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека.

Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu 16 кастрычніка падчас будаўнічых работ у Курапатах была затрымана журналістка-фрылансерка Вольга Чайчыц.

Раіса Міхайлоўская, старшыня Беларускага дакументацыйнага цэнтра Сёння шостую гадавіну свайго існавання святкуе праваабарончая арганізацыя “Беларускі дакументацыйны цэнтр”. Ён быў заснаваны 19 кастрычніка 2012 года па ініцыятыве беларускіх праваабаронцаў, адвакатаў і сваякоў палітычных зняволеных.

Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета Разгляд адміністрацыйнай справы праваабаронцы Рамана Кісляка, які меў адбыцца 18 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Берасця, перанесены на 24 кастрычніка. Аб пераносе паведамляе сайт “Берасцейскай Вясны”.

Дзмітрый Паліенка. Фота "Радыё Свабода" Зміцер Паліенка – сацыяльны актывіст з Мінска. Нагодай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе “Крытычная маса”, які адбываўся 29 красавіка 2016 г. у Мінску і быў гвалтоўна спынены міліцыяй.

Мікалай Статкевіч у судзе Ленінскага раёна Берасця. Фота: Аляксандр Швед У судзе Ленінскага раёна Берасця праходзіць разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ.

Старшыня "Моладзі БНФ" Дзяніс Мандзік Старшыня "Моладзі БНФ" Дзяніс Мандзік пры дапамозе праваабаронцаў “Вясны” накіраваў скаргу ў Пракуратуру Цэнтральнага раёна г. Мінска на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.