13.01.2024 Тэгі: палітвязні У віцебскай калоніі № 3 памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько. У жніўні 2023 года Мінгарсуд прызначыў яму тры гады зняволення за некалькі данатаў, негледзячы на тое, што мужчына меў сур'ёзнае захворванне. Паводле інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", Вадзім вельмі хварэў у зняволенні. Палітвязень памёр у ноч з 8 на 9 студзеня ад пнеўманіі. У бальніцу мужчыну даставілі, калі яго ўжо нельга было выратаваць. Гэта чацвёртая смерць палітвязня за кратамі. 

13.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Галіна Краснянская. Фота з сацыяльных сетак. У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваецца судовы працэс над 67-гадовай Галінай Краснянскай (Коваль). Жанчыну абвінавацілі паводле ч.2 арт. 361 -1 Крымінальнага кодэкса і хутчэй за ўсё за ахвяраванні беларускім дабраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Па гэтым артыкуле жанчыне можа пагражаць пагражае ад 5 да 10 гадоў турмы.

12.01.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11-12 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

12.01.2024 Тэгі: выбары-2024, асвета У Беларусі падчас выбараў падчас кожнай выбарчай кампаніі праваабаронцы фіксуюць выкарыстанне адміністрацыйных рэсурсаў праўладнымі кандыдатамі. На гэта звярталі ўвагу як міжнародныя назіральнікі АБСЕ, так і беларускія незалежныя назіральнікі. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" тлумачыць, што такое адміністрацыйны рэсурс, ці прадугледжаны за яго выкарыстанне кандыдатамі санкцыі і распавядае, як ён выкарыстоўваўся ў Беларусі падчас мінулых выбараў.

12.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Журналіст Аляксандр Зянкоў. Фота з сацыяльных сетак. Разгляд крымінальнай справы барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова распачнецца а 10-й раніцы 12 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе, суддзёй прызначана Жанна Брысіна. Фатографа вінавацяць па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Паводле санкцый гэтай часткі артыкула, Аляксаандру можа пагражаць ад двух да шасці гадоў абмежавання ці пазбаўлення волі.

12.01.2024 Тэгі: выбары-2024Старшыня Гродзенскай ТВК Уладзімір Хлябіч Старшыня абласной Тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Уладзімір Хлябіч, які шмат гадоў узначальваў і узначальвае тэрытарыяльныя камісіі рознага ўзроўню ў Гародні і вобласці, агучыў колькі “дэпутатаў” будзе пад час гэтай электаральнай кампаніі па Гарадзеншчыне:

12.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Жлобін, 9 жніўня 2020 года У Жлобіне чацверты год працягваюцца судовыя працэсы над удзельнікамі масавай паслявыбарчай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года. Чарговае судзілішча адбылося 27 снежня 2023 года. За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо удзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 КК) судзілі Данілу Яроцкага. Справу разглядала суддзя Святлана Андрэева.

11.01.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, аналітыка, рэпрэсіі Цягам мінулага году па ўсёй Беларусі працягвалася хваля жорсткіх рэпрэсій. Па звестках праваабаронцаў "Вясны", агулам за 2023 год з палітычным пераследам сутыкнуліся не менш за 6 386 чалавек, з якіх амаль 4 500 асудзілі па адміністрацыйных справах. Не менш за 2 000 чалавек у мінулым годзе прайшлі праз арышты і нечалавечыя ўмовы ўтрымання ў часовых ізалятарах, дзе "палітычным" не выдаюць ані матрацы, ані сродкі гігіены. "Вясна" ў лічбах распавядае пра адміністрацыйны пераслед у 2023 годзе, а таксама пра тое, за якія абсурдныя прычыны іх кідалі за краты і прызначалі вялікія штрафы.

11.01.2024 Тэгі: выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што ў МДУ ім. Аркадзя Куляшова гісторык Ігар Марзалюк правёў агітацыйную лекцыю, дзе заклікаў прыйсці на выбары дэпутатаў студэнтаў і студэнтак, якія ўпершыню маюць магчымасць галасаваць.

11.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 MAYDAY сообщает, что в МГУ им. Аркадия Кулешова историк Игорь Марзалюк провел агитационную лекцию, где призывал прийти на выборы депутатов студентов и студенток, которые впервые имеют возможность голосовать.