08.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Барыс Вітко. Фота з сацыяльных сетак. Брэсцкі абласны суд 8 студзеня пасля перапынку працягвае разгляд крымінальнай справы 68-гадовага жыхара Ляхавіч Барыса Вітко, які раней быў асуджаны за абразу суддзі паводле арт. 391 КК. 20 студзеня 2023 года суд Ляхавіцкага раёна прызнаў яго вінаватым і прысудзіў два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

07.01.2024 Тэгі: выбары-2024Кацярына Зянкевіч у Светлагорску Cтаршыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч 5 студзеня нечакана прыехала ў Светлагорск. Як паведамляюць “Светлагорскія навіны”, яна сустрэлася з педагагічным калектывам сярэдняй школы №12, нягледзячы нават на калядныя вакацыі.

06.01.2024 Тэгі: выбары-2024 “Калінкавіцкія навіны” 5 студзеня апублікавалі адразу пяць выступаў прадстаўнікоў праўладных партый і грамадскіх аб’яднанняў пад рубрыкай “На тэму выбараў”. Пра што яны казалі жыхарам раёна?

06.01.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны, WeStandBYyou Асобы: Марфа РабковаАгнешка Бругер і Марфа Рабкова. Калаж spring96.org Сёння ў каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны" Марфы Рабковай дзень народзінаў. Ужо чацвёрты дзень народзінаў запар яна сустракае ў зняволенні. Марфе спаўняецца 29 гадоў.

06.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Алег Зыкун. Фота з сацыяльных сетак. Суд Маскоўскага раёна Брэста пятага студзеня завяршыў разгляд крымінальнай справы 30-гадовага Алега Зыкуна. Яго абвінавацілі паводле ч.3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных).

05.01.2024 Тэгі: рэпрэсіі, экстрэмізм, зборныя матэрыялы Агулам за 2023 год беларускія суды прынялі 888 рашэнняў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі, сімволікі, атрыбутыкі, друкаваных і кніжных выданняў "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Гэта як сайты і сацсеткі незалежных СМІ, арганізацый, буйныя тэлеграм-каналы, так і асабістыя старонкі ў сацсетках. Напрыканцы года ў "рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" былі ўнесеныя антысеміцкая кніга "Нет плохих народов", сацсеткі вядомага ксяндза Вячаслава Барка, шэраг паштовых адпраўленняў з "бел-чырвона-белымі палоскамі і вершнікам на кані". Цяпер за іх выраб, распаўсюд і захоўванне з мэтай распасюду — то бок перасылы, рэпосты і падпіскі ў некаторых сацсетках — у Беларусі пагражае адміністрацыйныя адказнасць ажно да арышту. У 2023 годзе паводле арт. 19.11 КаАП былі рэпрэсаваныя мінімум 2791 чалавек (гэта лічба можа быць значна большай). "Вясна" распавядае пра пераслед у 2023 годзе за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў", а таксама ўзгадвае самыя дзіўныя і недарэчныя "экстрэмісцкія матэрыялы", у якіх рэжым Лукашэнкі пабачыў пагрозу для сябе.

05.01.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, правы чалавека, рэпрэсіі, падкаст Прапануем вам прасачыць, як развіваўся 2023 год  — у новым выпуску праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Якія тэндэнцыі былі на працягу года? Як трансфармаваліся рэпрэсіі? Як можна іх патлумачыць? Як мянялася колькасць палітвязняў?

05.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Паводле звестак аб асобах, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання на Берасцейшчыне кандыдатам зарэгістраваная дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, сябра Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Святлана Барташ.

05.01.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-5 студзеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

05.01.2024 Тэгі: выбары-2024Адзіны заўважаны пікет па зборы подпісаў у Светлагорску. У Светлагорскім раёне вызначыліся з вылучэнцамі ў кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, абласны і раённы савет.