16.01.2024 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, гісторыі вязняў Пенсіянерка з Салігорска Ганна Стражэвіч — цяпер палітзняволеная. Яе затрымалі 18 снежня 2023 года. А на волі яна пісала лісты іншым палітвязням. Сярод іх — ужо былая палітзняволеная Яна (імя зменена). Яна распавяла "Вясне", як Ганна падтрымлівала яе лістамі, а цяпер сама мае патрэбу ў гэтым.

16.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Суд Фрунзенскага раёна Мінска. У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 27 снежня вынесены прысуд дырэктару прыватнага прадпрыемства Дзмітрыю Чухнову, абвінавачагаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядаў суддзя Андрэй Млечка.

16.01.2024 Тэгі: выбары-2024Крама "Светач" у Мазыры. У Мазырскім раёне вызначыліся з месцамі для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты, альбо іх даверанымі асобамі, а таксама памяшканняў для правядзення сустрэч выбарцаў з кандыдатамі.

16.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Іван Станкевіч. Фота з адкрытых крыніц. Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае выносіць прысуды грамадзянам, якія прымалі ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту восенню 2020 года. Так, 29 снежня 2023 года за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. арт. 342 КК) быў асуджаны дырэктар па аўдыту вядомай сталічнай кампаніі B1 Іван Станкевіч.

16.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч 15 снежня вынес прысуд 39-гадоваму станочніку мэблевай фабрыкі “Лагуна” Яўгену Пашукевічу. Мужчыну абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская.

15.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Акруговыя выбарчыя камісіі ў Гродзенскай вобласці па стане на 15 студзеня зарэгістравалі толькі 14 ініцыятыўных груп на 13 выбарчых акругаў. Гэта значыць, што на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў толькі на адным участку ў выбаршчыкаў будзе альтэрнатыва, і тое сумнеўная. Толькі трое будучых кандыдатаў – дзейныя дэпутаты, астатнія – новыя асобы.

15.01.2024 Тэгі: выбары-2024Сяргей Лебедзеў і Аляксандр Лукашэнка ў траўні 2021 года Місію назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), якая па запрашэнні МЗС Беларусі будзе ажыццяўляць маніторынг электаральнай кампаніі, узначалічыць генеральны сакратар Сяргей Лебедзеў. Ён быў таксама кіраўніком місіі назіральнікаў у Беларусі 2010, 2016, 2019 і 2020 гадах. СНД прызнавала вынікі ўсіх выбараў.

15.01.2024 Тэгі: выбары-2024, асвета Першыя выбары* пасля крызісу 2020 года прызначаныя на 25 лютага 2024 года. Гэта першыя ў Беларусі аб'яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пачалася 17 снежня 2023 года і працягнецца да 30 студзеня. Больш за месяц адводзіцца не толькі для збору дакументаў, адкрыцця рахунку ды іншых фармальных працэдур, але таксама і для мерапрыемстваў, якія праводзяцца, каб сабраць неабходную колькасць подпісаў грамадзян. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў кантэксце міжнародных стандартаў правоў чалавека.

15.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі, салідарнасць, зборныя матэрыялы 13 студзеня стала вядома пра жудасныя наступствы пераследу за праяву салідарнасці. У калоніі памёр асуджаны на тры гады за данаты палітвязень Вадзім Храсько, які меў цяжкае захворванне.