21.02.2024 Тэгі: заканадаўства, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Установа "Лекары за праўду і справядлівасць" разам з экспертамі працягваюць даследваць тэму пенітэнцыярнай медыцыны і псіхалогіі ў Беларусі. Чарговая канферэнцыя, якая прайшла ў Вільні 20 лютага, мела назву "Пакаранне ў зняволенні: інструмент выпраўлення або знявагі? Міжнароднае і нацыянальнае права і практыка". Фактычна, аналізавалася сітуацыя "турмаў ў турме", калі зняволеных, за розныя правіны, а часта і без іх, змяшчаюць у карцэры, ШІЗА і ПКТ. Канферэнцыя прайшла на фоне інфармацыі аб новай смерці палітзняволенага: пятым загінулым у месцах зняволення за апошні час стаў грамадскі актывіст Ігар Леднік. Удзельнікі канферэнцыі ўспранялі гэтае паведамленне хвілінай маўчання.

21.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 21 лютага распачаўся суд над каталіцкім вернікам Уладзіславам Беладзедам. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Алена Ананіч.

21.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродзенскім абласным судзе 26 лютага распачнецца суд па "справе падрыхтоўкі дыверсій у Гродне". Беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Аляксея Кулікова абвінавачваюць агулам па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку паводле ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). Справу будзе разглядаць Валер Раманоўскі. Распавядаем, што вядома пра справу, а юрыст "Вясны" Павел Сапелка каментуе, ці пагражае фігурантам справы смяротнае пакаранне.

21.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Зінаіда Казак. Фота з сацыяльных сетак. Суд Ленінскага раёна Мінска 26 студзеня пакараў вялікім тэрмінам абмежавання волі і штрафам 68-гадовую Зінаіду Казак, абвінаваціўшы яе па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў: абраза суддзі або народнага засядацеля (арт. 391 КК); абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК); гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК) і абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Справу разглядала суддзя Марына Клімчук.

21.02.2024 Тэгі: выбары-2024 "Светлагорскія навіны" рапартуюць аб актыўным удзеле моладзі ў датэрміновым галасаванні. У якасці ілюстрацыі прыводзяць "свядомы" выбар выпускніка Светлагорскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа, камандзіра студэнцкага атрада "Сокал" Яўгена Карпушэнкі. Ён галасаваў на выбарчым ўчастку № 7, размешчаным у СШ №5 г. Светлагорска.

21.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Акцыя пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота Суд Савецкага раёна Мінска 18 студзеня вынес прысуд Віталю і Аксане Каражанам, абвінаваціўшы іх па "народным", 342 артыкуле Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту восенню 2020 года. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчыкава.

21.02.2024 Сябра Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ала Смаляк, у праграме «Скажы-не маўчы» напярэдадні першага дня датэрміновага галасавання разважала пра ролю сям'і ў выхаванні грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму і адказнасці за сваю краіну.

20.02.2024 Тэгі: выбары-2024 На Гарадзеншчыне першы дзень датэрміновага галасавання прайшоў пад знакам небывалага адміністратыўнага ўплыву, прычым тон задавала самае высокае кіраўніцтва вобласці.

20.02.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.