15.01.2024 Тэгі: выбары-2024Гомельскі аблвыканкам. Чатыры дзейсныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зарэгістравалі на Гомельшчыне свае ініцыятыўныя групы па па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку паўторнага іх вылучэння.

15.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-15 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

15.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў Віцебскай вобласці электаральны працэс праходзіць па сцэнары ўлад. Згодна з планам выбарчай кампаніі, у рэгіёне завяршыўся працэс утварэння ўчасткаў для галасавання і падыходзіць да завяршэння падача дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў на працу ў мясцовых Саветах усіх узроўняў.

15.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што Віцебская абласная выбарчая камісія 29 снежня прыняла канчатковае адмоўнае рашэнне па скарзе на жыхара Оршы Уладзіміра Байцова. Ён абскардзіў рашэнне Аршанскай раённай выбарчай камісіі аб адмене рашэння аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Аршанскага раённага Савета дэпутатаў. Але, так як рашэнне Віцебскай ВК было заснаванае на няправільна прыманай норме закона, гэтае рашэнне павінна быць адменена.

15.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 Святлана Адзінцова "Віцебская Вясна" паведамляе, што газета "Полацкі веснік" падрабязна асвяціла пікет па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Адзінцовай.

15.01.2024 Тэгі: палітвязні, аналітыка, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

15.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 5 снежня вынеслі чарговы прысуд за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Слесару Мікіту Машуту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) прызначылі два гады "хіміі" — да суда яго ўтрымлівалі пад вартай. Гарадзенец віну не прызнаў і запэўніваў суд, што думаў, што шэсце, у якім ён прымаў удзел, адбываецца ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым, пры сабе ў яго быў бел-чырвона-белы сцяг. Суд яму не паверыў. 

15.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Мяркуючы па спісе ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у “дэпутаты” Лідскага раённага савету, у гэтым раённым органе будуць выключна прадстаўнікі вышэйшага Лідскага начальства і наменклатуры.

15.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Мікалай Халаеў. Фота з сацыяльных сетак. У Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд 51-гадовама кладаўшчыку і таваразнаўцу аднаго з прадпрыемстваў сталіцы Мікалаю Халаеву. Мужчыну абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх  (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Лідзія Цяліца.

15.01.2024 Тэгі: выбары-2024Нарада ў Лунінцы, прысвечаная выбарчай кампаніі Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка прыняў 12 студзеня удзел у пасяджэнні Лунінецкага райвыканкама. Ён падрабязна спыніўся на тэме маючых адбыцца выбараў, акцэнтаваўшы ўвагу праваахоўнікаў на забеспячэнні бяспекі на ўчастках для галасавання, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал "Крэпасць".