- Катэгорыя: Вясна
10.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Мяркуючы па спісе зарэгістраваных ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за кандыдатаў у абласны савет 29-га склікання, склад Гарадзенскага абласнога савету істотна зменіцца. “Гарадзенская праваабарона” аналізуе склад кандыдатур на дэпутацкі мандат у аблсавет.
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм У Гродзенскім абласным судзе 4 студзеня вынесены прысуд 37-гадоваму праграмісту Аляксандру Яшкіну, абвінавачанаму па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі); арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021); ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці); ч. 1 і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі); ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Мяркуючы па спісе зарэгістраваных ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за кандыдатаў у абласны савет 29-га склікання, склад Гарадзенскага абласнога савету істотна зменіцца. “Гарадзенская праваабарона” аналізуе склад кандыдатур на дэпутацкі мандат у аблсавет.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: грамадства, выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што Горацкая сельгасакадэмія (БДСГА) на сваім сайце адcправаздачылася аб зборы подпісаў за вылучэнне кандыдата ў дэпутаты. Яшчэ 28 снежня быў выстаўлены пікет падчас абедзеннага перапынку — і раптам каля кінатэатра "Крыніца" адразу ж сабралася больш за дваццаць чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: грамадства, ААН, аналітыка, дапамога Юрыдычная служба "Вясны" і Гарачая лінія "Вясны" падвялі вынікі сваёй працы за 2023 год. Якія яны?
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: выбары-2024 У Мінску зарэгістраваныя 50 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і 132 — па вылучэнні ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, паведаміў на брыфінгу ў Мінгарвыканкаме старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі Аляксандр Шчаковіч.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў розных установах Полацку цягам арошніх двух тыдняў адбываюцца сустрэчы з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Святланай Адзінцовай. Гэтыя сустрэчы назвалі "Школай падвышэння палітычнай пісьменнасці", і прысвечаныя яны лютаўскім выбарам.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: суды, смяротнае пакаранне У Вярхоўным судзе 9 студзеня разгледзелі апеляцыйныя скаргі асуджанага да смяротнага пакарання случака Аляксандра Таратуты і ягонай жонкі грамадзянкі Расіі Анастасіі, якой прызначылі 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, а таксама іх абаронцаў. Сямейную пару са Слуцку абвінавацілі ў забойстве іх трохгадовага дзіцяці. Мужчыну асабіста прывезлі на суд, жанчыну — не. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Гурава пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. Аляксандра Таратуту чакае расстрэл.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 студзеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм У Гомельскім абласным судзе з доўгімі перапынкамі працягваецца суд над 54-гадовым Алегам Кацапавым, якога абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса “экстрэмісцкай” накіраванасці. Судовы працэс пачаўся яшчэ 24 лістапада 2023 года і доўжыцца па сённяшні дзень.