- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка прыняў 12 студзеня удзел у пасяджэнні Лунінецкага райвыканкама. Ён падрабязна спыніўся на тэме маючых адбыцца выбараў, акцэнтаваўшы ўвагу праваахоўнікаў на забеспячэнні бяспекі на ўчастках для галасавання, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал "Крэпасць".
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Магілёўскага раёну 13 снежня 2023 года вынеслі прысуд Сяргею Якубёнку паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лкашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Халадцоў.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка, інфаграфіка, зборныя матэрыялы Па стане на 15 студзеня ў Беларусі 1413 палітычных зняволеных. У нашай краіне працягваюць пераследваць і рэпрэсаваць беларусаў за адкрытае выказванне нязгоды з дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Да 2022 спісы членаў камісій любога ўзроўню (абласных камісій, акруговых, участковых) публікаваліся адкрыта. Апошні раз спісы сябраў камісій цалкам публікаваліся падчас выбараў у 2020 годзе. Але пасля імёны тых, хто адказвае за выбары, сталі хаваць. На рэферэндуме - 2022 на Берасцейшчыне сябры УВК у дні галасавання проста насілі бэйджыкі "сябра выбарчай камісіі".
- Катэгорыя: Вясна
14.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў 13 студзеня ў праграме "Пытанне нумар адзін" на тэлеканале "Беларусь 1" распавёў пра працу міліцыі падчас выбараў*2024. Міліцыянты плануюць абследваць кожны выбарчы ўчастак, акрамя гэтага, там будуць усталяваныя кнопкі трывожнай сігналізацыі. Такія падвышаныя "меры бяспекі" прадыктаваны масавымі пратэстамі ў 2020 годзе, якія, па сутнасці, разгарнуліся менавіта з выбарчых участках, калі многія выбаршчыкі засталіся каля іх дзяжурыць, каб пракантраляваць абнародаванне камісіямі вынікаў галасавання. Нават былі зафіксаваныя выпадкі, калі члены камісій не вывешвалі вынікі і пакідалі ўчасткі ў суправаджэнні міліцыі праз "чорныя хады", каб не сутыкнуцца з грамадзянамі, якія маглі выкрыць іх у фальсіфікацыі.
- Катэгорыя: Вясна
14.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Дзіўны “лікбез” праводзяць прапагандысты Бярозаўскага раёна на старонках праўладнага інфармацыйнага партала bereza.by. Тут цягам месяца апублікаваны шэраг безымянных артыкулаў пад красамоўнымі назвамі: “Пра апытанні”, “Пра асаблівасці”, “Пра вылучэнне”, “Пра з’езды”, “Пра мір”. Цяжка нават здагадацца, што гаворка ў іх ідзе пра чарговую электаральную кампанію.
- Катэгорыя: Вясна
14.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Па Жлобінскай выбарчай акрузе №40 паводле звестак аб асобах, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, балатуюцца адразу тры кандыдатуры. Такім чынам, выбарцам будзе прадстаўленая магчымасць абраць на альтэрнатыўнай аснове найбольш дастойнага дэпутата.
- Катэгорыя: Вясна
14.01.2024 Тэгі: выбары-2024 З выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу ў Лідзе 11 студзеня правялі пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдата па Лідскай выбарчай акрузе №55 у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
14.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Раённыя дзяржаўныя СМІ усё часцей выкарыстоўваюць свае пляцоўкі для выступу кіраўнікоў праўладных грамадскіх арганізацый і партый, мясцовых кіраўнікоў для заклікаў аб удзеле грамадзян у Адзіным дні галасавання 25 лютага.
- Катэгорыя: Вясна
13.01.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Сёння стала вядома пра смерць 50-гадовага палітзняволенага Вадзіма Храсько, якога раней асудзілі да 3 гадоў калоніі за данаты. Вадзім стаў чацвёртым беларускім палітвязнем, які загінуў у зняволенні — на жаль, верагодна ён не будзе апошнім, бо за кратамі вязні сутыкаюцца з жорсткім абыходжаннем, катаваннямі і адсутнасцю медыцынскай дапамогі. Яшчэ раней праваабаронцы склалі спіс з палітзняволеных, якія знаходзяцца ў асаблівай рызыцы. З гэтай нагоды "Вясна", BYSOL і BY_help звярнуліся да сваякоў вязняў.