17.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі Instagram-старонка "belarus_tbilisi_krakov", старонкі ў Facebook "Sweda Ales", "Ігар Маслоўскі", старонка ва "Укантакце" "Игорь Масловский", старонкі ў "Х" "зефірык", "Кузьма Рыжы" і старонка ў TikTok "kukuha98".

Крыніца: Абнаўленне "экстрэмісцкага" спісу: хроніка пераследу 17 снежня