17.12.2024 Тэгі: чыноўнікі, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных, рэпрэсіі Еўразвяз 16 снежня прыняў 15-ы пакет санкцый у адносінах да рэжымаў Расеі і Беларусі і ўвёў новыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, суддзяў, а таксама службовых асоб СІЗА і калоній. Усяго пад санкцыі Еўразвязу патрапілі 26 фізічных асоб, сярод якіх прозвішчы адзінаццаці суддзяў, датычных да палітычна матываваных прысудаў і чацвера супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы. “Вясна” прааналізавала падставы, па якіх гэтыя чыноўнікі і суддзі патрапілі у санкцыйныя спісы.
"Нясуць адказнасць за падаўленне грамадзянскай супольнасці"
Вера Філонік – суддзя Брэсцкага абласнога суда. Выносіла прысуды вялікаму грамадзян Беларусі, якія абвінавачваюцца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту супраць беларускага рэжыму ў жніўні 2020 года. Такім чынам, яна нясе адказнасць за падаўленне грамадзянскай супольнасці.
Ірына Прадун — старшыня суда Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, прызначаная Аляксандрам Лукашэнка. Яна вынесла прысуды ў дачыненні да вялікай колькасці грамадзян Беларусі, якія выказвалі сваё меркаванне супраць прэзідэнта. Яна таксама вынесла прысуды ў дачыненні да шэрагу асоб за іх меркаваны ўдзел у акцыях пратэсту і за супраціў жорсткасці беларускіх праваахоўных органаў, напрыклад, па справе Яўгена Каханоўскага;
Віталь Сініла —старшыня суда Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Ён вынес прысуды шэрагу грамадзян Беларусі, якія выказвалі сваё меркаванне супраць прэзідэнта і слуг рэжыму, напрыклад Віктару Царыкевічу і Сяргею Бураку, за нязгоду, якую яны выказвалі ў сацыяльных сетках і афлайн;
Вадзім Мазоль — суддзя Пружанскага раённага суда Брэсцкая вобласць. Вынес прысуды вялікай колькасці грамадзян Беларусі, якія выказвалі сваё меркаванне супраць прэзідэнта і праваахоўных органаў у сацыяльных сетках;
Ніна Шастак — суддзя Брэсцкага абласнога суда. Яна вынесла прысуды ў дачыненні да шэрагу грамадзян Беларусі, якія выказвалі сваё меркаванне супраць уладаў беларускага рэжыму. Яна таксама разглядала апеляцыі на прысуды мірным дэманстрантам, пацвярджаючы гэтыя прысуды;
Ірына Майко — суддзя Мінскага абласнога суда. Яна выносіла прысуды ў дачыненні да грамадзян якія выказвалі сваё меркаванне супраць прэзідэнта і ўладаў рэжыму, напрыклад, Раману Янкоўскаму і Міхаілу Нямцову, за нязгоду, якую яны выказвалі ў сацыяльных сетках і афлайн;
Васіль Бягун — суддзя, які працаваў у Гомельскім абласным судзе з 2003 года. Бягун вынес мноства судовых рашэнняў супраць апанентаў беларускіх уладаў, уключаючы прысуды асобным асобам за іх актыўнасць у сацыяльных сетках. Ён таксама вынес палітычна матываваныя прысуды у дачыненні да Мікіты Слепянка (3 гады) і Паўла Бабчанкі (2 гады);
Яўген Брэган — суддзя Брэсцкага абласнога суда. Раней ён быў суддзёй Маскоўскага раённага суда Брэста і суддзёй горада Баранавічы Брэсцкай вобласці. Вынес прысуды ў дачыненні да вялікай колькасці грамадзян Беларусі, абвінавачаных, сярод іншага, ва ўдзеле ў акцыях пратэсту супраць беларускага рэжыму ў жніўні 2020 года;
Аляксандр Мохараў — суддзя Савецкага раённага суда Гомеля з 2021 года. Ён выносіў прысуды ў дачыненні да грамадзян Беларусі, якія выказвалі сваё меркаванне супраць прэзідэнта, сістэмы і жорсткасці беларускіх праваахоўных структур;
Алеся Осіпава — суддзя, якая працавала ў Цэнтральным раённым судзе горада Гомеля з 2019 года. Выносіла прысуды ў дачыненні да грамадзян Беларусі, якія выказвалі сваё меркаванне супраць прэзідэнта, сістэмы і жорсткасці беларускіх праваахоўных структур;
Віктар Новік — суддзя, які працуе ў Жабінскім раённым суд з 2017 года. Ён быў прызначаны Аляксандрам Лукашэнкам. Новік вынес мноства пастаноў супраць апанентаў беларускіх уладаў. Ён вынес палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да Віталя Іванюковіча (2 гады), Наталлі Лацко (1 год), Андрэя Уласава, Юліі Сувалка (3 гады) і Валянціна Шуміка (2 гады).
Пяць суддзяў Мінска, якія працягваюць "канвеер" судоў над палітвязнямі ўжо больш за чатыры гады
"Датычныя да бесчалавечнага абыходжання з палітзняволенымі, у тым ліку лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім"
У санкцыйныя спісы таксама ўнесеныя асобы, адказныя за катаванні ў месцах абмежавання волі і бесчалавечнае стаўленне да незаконна затрыманых:
Вадзім Мурашка — начальнік папраўчая калонія № 13 строгага рэжыму, дзе утрымліваюцца шэраг палітычных зняволеных, у тым ліку Мікалай Статкевіч, Віталь Мельнік і Сяргей Верашчагін. Зняволеныя калоніі № 13 знаходзяцца ў нечалавечых умовах і падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню. Такім чынам, ён нясе адказнасць за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і за падаўленне грамадзянскай супольнасці;
Сяргей Бярэйшык — намеснік начальніка следчага ізалятара № 1 "Валадарка". На гэтай пасадзе ён нясе адказнасць за бесчалавечнае абыходжанне з затрыманымі, уключаючы збіццё, перапоўненасць камер і адсутнасць належнай медыцынскай дапамогі і санітарнага абсталявання. Большасць зняволеных - палітвязні, такія як праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтра “Вясна” і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі, які ўтрымліваўся ў "Вольдарцы" да кастрычніка 2024 года;
Мікалай Мушкароў — намеснік начальніка службы па працы ў следчым ізалятары № 1. На гэтай пасадзе ён нясе адказнасць за бесчалавечнае абыходжанне, у асноўным, з палітычнымі зняволенымі, уключаючы збіццё, перапоўненасць турмаў і адсутнасць належнага медыцынскага абслугоўвання і санітарна-гігіенічнага абсталявання. Датычны да пераследу лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алеся Бяляцкага;
Сяргей Петраковіч — начальнік папраўчай калоніі № 9. На гэтай пасадзе ён нясе адказнасць за бесчалавечнае абыходжанне са зняволенымі, уключаючы ізаляцыю і збіццё. Большасць зняволеных — палітвязні, такія як Мікола Дзядок і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі.
Крыніца: За што трапляюць у санкцыйныя спісы Еўразвязу беларускія суддзі і начальнікі калоній