Валантэрская Служба «Вясны» разам з Цэнтрам беларускай мовы ў Гомелі запрашае далучыцца да Дня правоў чалавека і наведаць кінапрагляд анімацыйнай стужкі «Дзённік Ганны Франк» (1995). «Дзённік Ганны Франк» - гэта анімацыйны фільм, у якім распавядаецца гісторыя дзяўчынкі-падлетка Ганны Франк, якой давялося стаць сведкай акупацыі Нідэрландаў з боку Трэцяга Рэйху. Праз экранізацыю нататак, якія яна паспела пакінуць у сваім дзённіку, гледачы змогуць прасачыць, як змянялася штодзённасць і паводзіны людзей ва ўмовах фашызму, і як гэта адбівалася на іх жыцці.

Кінапрагляд адбудзецца ў нядзелю 15 снежня. Пачатак у 18:00.

Месца правядзення - Гомель, Цэнтр беларускай мовы (вул. Працоўная, 7а, памяшканне 14).

Уваход на мерапрыемства бясплатны! Арганізатары чакаюць усіх зацікаўленых. 

 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: Валанцёры "Вясны" запрашаюць на кінапрагляд у Гомелі