Пётр Маркелаў. Фота з Facebook Актывіст кампаніі Legalize Belarus Пётр Маркелаў арыштаваны на 14 сутак. Такое рашэнне дзявятага снежня прыняла суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Таццяна Мотыль. 

Пятра прызналі вінаватым у парушэнні двух артыкулаў: 17.1 (дробнае хуліганства), арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). 

Нагадаем, што Пётр Маркелаў быў затрыманы 17 лістапада, у асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах. Ён прысутнічаў на выбарчым участку №286 Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99 у якасці даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты Стаса Шашка. Маркелава і Шашка затрымалі прама на ўчастку за тое, што яны, выявіўшы фальсіфікацыю, патрабавалі пераліку галасоў. Хлопцаў адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна, дзе на Маркелава склалі два пратаколы, а затым абодвух адпусцілі. 

За патрабаванне пералічыць галасы на ўчастку — пратакол за хуліганства

Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома, што на выбарчым участку №286 Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99 затрыманы актывіст Пётр Маркелаў.

 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: Актывіста Legalize Belarus Пятра Маркелава арыштавалі на 14 сутак