Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

Ад панядзелка 21 кастрычніка пачынаюцца выступы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання па тэлебачанні і радыё, паведамляе БЕЛТА.

Агітацыйны пікет кандыдата ў дэпутаты Таццяны Канеўскай. Фотаздымак: Leanid Sudalenka 20 кастрычніка кандыдат у дэпутаты Гомельскай–Савецкай выбарчай акрузе №34 Таццяна Канеўская правяла ў горадзе агітацыйны пікет. На мерапрыемстве прысутнічаў доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Судаленка.

У Смаргоні акруговая камісія №59 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў правяла пасяджэнне, на якім абвесцілі вынікі рэгістрацыі кандыдатаў.

З утварэннем выбарчых камісій на Гарадзеншчыне, утварылі і адмысловую абласную інфармацыйна-прапагандысцкую групу. На яе чале стала Алена Юргель, начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму. Актыўная дзейнасць гэтай групы неяк дзіўна супала з днём рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

Віцебская абласная камісія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з 10 раніцы 18 кастрычніка пачала прыём копій пакетаў дакументаў зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты і асобаў, якія атрымалі адмову ў рэгістрацыі, ад 14 акруговых выбарчых камісій вобласці.

Палата прадстаўнікоў Цэнтральная выбарчая камісія скончыла рэгістрацыю кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў — ніжнюю палату Нацыянальнага сходу.

На сайце «Еўрапейскай Беларусі» з'явілася інфармацыя аб зарэгістраваных вылучэнцаў ад арганізацыі, а таксама пра тых, для каго перадвыбарчая кампанія скончылася. Першым атрымаў пасведчанне кандыдата ў дэпутаты актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Арсень Чыгір, які вылучаўся па Бабруйскай-Першамайскай акрузе №79.

17-га кастрычніка акруговыя выбарчыя камісіі Гародні сабраліся на пасяджэнні з мэтай рэгістрацыі, ці адмовы ў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў. На АВК № 51, дзе прысутнічаў назіральнік ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Сазонаў, з шасці прэтэндэнтаў зарэгістраваныя ўсе шэсць. Хоць былі выяўленыя камісіяй пэўныя неадпаведнасці ў паперах некаторых прэтэндэнтаў. Гэта і неадпавядаючыя патрабаванням подпісы ў падпісных лістах (але ўсяго 9 такіх подпісаў), і пэўныя недарэчнасці ў дэкларацыі. Але ўсе гэтыя памылкі былі прызнаныя нязначнымі. 

Як паведамляе «Гавары праўду», 14 актывістаў руху было зарэгістравана кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.