10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у чэшскім пасольстве адбыўся працоўны сняданак, на якім прысутнічалі дыпламаты высокага рангу і беларускія праваабаронцы.

Cімвалічная сустрэча была ініцыяваная паслом Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі спадаром Томашам Перніцкім. На сняданку прысутнічалі таксама пасол Еўрапейскага Саюза спадар Дзірк Шубель і пасол Швецыі спадарыня Крысціна Юханэсан.

Ад Праваабарончага цэнтра "Вясна" на сустрэчы прысутнічалі старшыня Алесь Бяляцкі і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.

Беларускія праваабаронцы падвялі вынікі мінулага году, выказалі свае меркаванні па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, пазначылі асноўныя праблемы з правамі чалавека і прапанавалі свае шляхі іх вырашэння.

З боку паслоў, прысутных на працоўным сняданку, яны атрымалі выразны сігнал салідарнасці і падтрымкі для ўсяго беларускага грамадства.

Крыніца: Праваабаронцы сустрэліся з паслом Чэхіі