Спецыяльны праваабарончы выпуск газеты “Народная Воля”, прысвечаны Міжнароднаму дню правоў чалавека, сёння змогуць прачытаць тысячы чалавек па ўсёй Беларусі. Праваабаронцы “Вясны” выйшлі на вуліцы гарадоў і мястэчак, каб распавесці беларусам аб правах чалавека і галоўных праблемах, якія існуюць у нашай краіне.

У спецвыпуску старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі падводзіць праваабарончыя вынікі сыходзячага году. Сваімі разважаннямі аб сітуацыі з правамі чалавека дзеляцца старшыня РПГА “Беларускі Хельснскі камітэт” Алег Гулак, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, праваабаронцы Васіль Завадскі, Алена Танкачова і Наталля Манькоўская. Асобныя матэрыялы прысвечаныя розным відам дыскрымінацыі, якая мае месца ў Беларусі.

МІНСК

“Вясноўцы” разам з валанцёрамі выйшлі ў цэнтр сталіцы, каб перадаць з рук у рукі інфармацыю аб стане з правамі чалавека ў Беларусі.

 

 

 

ГАРОДНЯ

 

БЕРАСЦЕ

З нагоды чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека берасцейскія праваабаронцы праводзяць асветніцкую працу з насельніцтвам у галіне абароны правоў чалавека праз раздачу адмысловага выпуску газеты "Народнай Волі" і віншуюць суайчыннікаў з Міжнародным Днём правоў чалавека.

БАРАНАВІЧЫ

Праваабаронца Аляксандр Вайцешык, як заўжды ў гушы падзей. Жыхары Баранавіч цікавяцца газетай, ахвотна разбіраюць экземпляры спецвыпуска.

СВЕТЛАГОРСК

У міжнародны дзень правоў чалавека ў Светлагорску мясцовыя актывісты - валантэры і прадстаўнікі ПЦ "Вясна", зладзілі акцыю па распаўсюду спецвыпуска газеты "Народная Воля", прысвечанага абароне правоў чалавека.

Крыніца: “Правы можа бараніць кожны”. Праваабарончы спецвыпуск па ўсёй Беларусі Фота Дапоўнена