10 снежня — Дзень правоў чалавека. У гэты дзень на плошчы Якуба Коласа ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» зладзіла «арт-інтэрвенцыю» супраць хатняга гвалту над жанчынамі, паведамляе Радыё Свабода.

На плошчы Якуба Коласа актывісткі расставілі 36 пар абутку, які яны сабралі за дзень праз суполку ў Facebook. Акцыя прысьвечаная глябальнай кампаніі супраць хатняга гвалту ў дачыненьні жанчын і дзяўчатак.

Крыніца: У Мінску з'явіліся дзясяткі аранжавых туфляў. Што гэта значыць?