Журналіст Аляксандр Зянкоў. Фота з сацыяльных сетак. У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня ў Менску на плошчы Якуба Коласа супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы журналіст Аляксандр Зянкоў. У сацыяльных сетках паведамляецца, што яго адвезлі для разбіральніцтва ў Савецкі РАУС Мінска.

“Мяне трошкі затрымалі”, - паспеў напісаць Зянкоў на сваёй старонцы ў фэйсбуку і змясціў сваё самотнае фота.

У гэты дзень на плошчы Якуба Коласа ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» зладзіла «арт-інтэрвенцыю» супраць хатняга гвалту над жанчынамі.

Крыніца: Аляксандр Зянкоў: “Мяне трошкі затрымалі”