22.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-20 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
З'явілася інфармацыя пра затрыманні дальнабойнікаў на межах Беларусі
Тэлеграм-каналу "Суды, задержания. Гродно и область" 20 студзеня стала вядома пра затрыманне не менш як 20 дальнабойнікаў пры праходжанні мяжы за апошнія некалькі дзён.
У кіроўцаў правяралі мабільныя тэлефоны, шукаючы «лайкі», падпіскі і каментарыі на «экстрэмісцкіх» рэсурсах. Гэтыя праверкі праводзіліся незалежна ад таго, як доўга кіроўцы знаходзіліся за межамі Беларусі.
У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 14 чалавек — цяпер у ім 4862 прозвішчы
Міністэрства ўнутраных справаў 17 студзеня зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Сярод іншых, у спіс дадалі праграмістку Наталлю Давыдка, бізнесоўцу Сяргея Юнчыца, а таксама асуджаных завочна Паўла Кулажэнку і Віталя Пацехіна.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
17 студзеня ў яго трапілі старонка ў Facebook "Аляксей Францкевіч", TikTok-акаўнт "ZA САБАЦЬКУ", а таксама старонкі ў "Аднакласніках" "Новости из TUT.ВY" і "Віктар Каралькоў".