Ноў-хаў менскай міліцыі: пры канваяваньні затрыманых актывістаў кайданкамі змацавалі паміж сабой у ланцужок і ў такім выглядзе выводзілі з машыны ў будынак суду. Яшчэ адна жахлівая гісторыя, якая распавядаецца ў межах праекту Праваабарончага цэнтру “Вясна” #БезПраваНаРасправу.

У той час, як сын зарабляе на жыцьцё дальнабоем, яго маці настаўніца вымушаная зрабіцца адвакатам і адстойваць правы сына. Чарговая гісторыя ў межах праекту #БезПраваНаРасправу.

Затрыманьне адбылося ў другой палове дня 8 жніўня каля вёскі Бараўляны, калі група актывістаў вярталася дадому ў Віцебск пасьля варты каля рэстарацыі «Поедем поедим»​ побач з Курапатамі. Алену Янушкоўскую і Ірыну Захараву адвезьлі ў бараўлянскі пастарунак.

Найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр і распаўсюднік незалежнай прэсы быў затрыманы 19 чэрвеня супрацоўнікамі Чыгуначнага РАУС гораду. На яго склалі пратакол і сказалі чакаць позвы — ці ў суд, ці зноў у міліцыю.

Для ўніятаў Полацку і звычайных месьцічаў стала ўжо завядзёнкай адзначаць Восеньскія Дзяды малітвай ля крыжа, пастаўленага ва ўшанаваньне ахвяраў сталінізму. Але сёлета людзей, што прыйшлі з кветкамі і зьнічкамі на могілкі ў Бельчыцах, на ўскрайку якіх усталяваны памятны крыж, ужо чакалі: побач стаяў цывільны аўтамабіль зь невядомымі ўнутры.