25 лістапада судзьдзя Полацкага гарадзкога суду Ўладзімер Бясецкі прызнаў былога палітвязьня вінаватым у парушэньні артыкулу 23.34 КаАП і за “правядзеньне несанкцыянаванага пікету з раздачай улётак” прысудзіў Андрэю Гайдукову арышт на 10 сутак.

Сьледчы камітэт паведамляе пра чарговае гучнае затрыманьне топ-мэнэджэраў, уключна з намесьнікам гендырэктара ААТ «Нафтан» і шэрагам кіраўнікоў прадпрыемстваў рэальнага сэктару эканомікі. Супрацоўнікі «Нафтана» ананімна апавялі Радыё Свабода, што затрыманы намесьнік генэральнага дырэктара па матэрыяльным і тэхнічным забесьпячэньні Сяргей Карась і тры ягоныя падначаленыя. Сярод іншага, затрыманыя асобы адказвалі за правядзеньне тэндэраў.

Сьледчы камітэт Беларусі расьсьледуе крымінальную справу аб карупцыі ў дачыненьні да шэрагу службовых асобаў зь ліку адміністрацыі ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка”, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю СК.

Прадпрыемства “Віцебскэнерга” ініцыявала адміністрацыйную справу супраць легендарнай асобы за вывешваньне бел-чырвона-белых сьцягоў на электрычныя правады. Гэта здарылася пасьля затрыманьня двух апазыцыянэраў - Барыса Хамайды і Аляксандра Салаўяна, у якіх 24 сакавіка знайшлі нацыянальны сьцяг.

27 сакавіка а 20-й гадзіне вызваляюцца з-пад арышту віцебскія актывісты Барыс Хамайда і Аляксандар Салаўян. Яны былі затрыманыя, імаверна, напярэдадні Дня волі ўвечары 24 сакавіка. Актывісты былі асуджаныя судом Чыгуначнага раёну Віцебску на трое сутак. Аднак дагэтуль невядомая прычына затрыманьня і паводле якога артыкулу былі ўзбуджаныя адміністрацыйныя справы.