Жыхары Віцебску, што падпісаліся за вылучэньне кандыдатамі ў дэпутаты актывістаў “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” Тацьцяны Севярынец і Алены Шабуні, пацьвярджаюць сапраўднасьць сваіх подпісаў, якія ў выбарчай камісіі прызналі нібыта несапраўднымі, і кажуць, што прадстаўнікі выбарчых камісіяў іх ашукалі.

Усяго ў Віцебскай вобласьці на 3218 дэпутацкіх мандатаў у абласны, раённыя, гарадзкія, пасялковыя і сельскія саветы прэтэндуюць 3453 кандыдатаў. У іх ліку 4,7% складаюць грамадзяне да 30 гадоў (161), дэпутаты дзеючага скліканьня - 51,8% (1778), жанчын - 47% (1622) і 3 грамадзяніна Расеі.

Цэнтральны гарадзкі рынак у Гарадку будзе перанесены. Пра гэта паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец на пленарным паседжаньні ў Віцебску выязнога рэспубліканскага штабу па падрыхтоўцы Гарадка і Гарадоцкага раёну да правядзеньня рэспубліканскага фэстывалю-кірмашу “Дажынкі”.

20 лютага ў 11 гадзін раённая выбарчая камісія ўручыла актывісту кампаніі “Гавары праўду” Яраславу Берніковічу пасьведчаньне кандыдата ў дэпутаты Глыбоцкага райсавету. А а 15-й гадзіне з камісіі патэлефанавалі з папярэджаньнем, што ягоную рэгістрацыю анулююць.

Сайт orshatut.by існуе больш за тры гады. Апроч навін, на ім разьмяшчаюцца прыватныя аб’явы і рэкляма тавараў ды паслуг. Аднаму з рэклямадаўцаў параілі адмовіцца ад супрацоўніцтва. Гэта, на думку заснавальніка сайту, зьвязана з выбарчай кампаніяй.